20 красавiка 2024, Субота, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кубак Дэвіса: Пасля першага дня Беларусь і Партугалія гуляюць унічыю

Кубак Дэвіса: Пасля першага дня Беларусь і Партугалія гуляюць унічыю

Лік пасля першага дня 1:1.

13 верасня ў менскім Палацы тэніса стартавалі матчы першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса. Спаборнікамі нашай зборнай выступаюць тэнісісты Партугаліі, паведамляе euroradio.fm.

У першым адзіночным паядынку Ілля Івашка (135-ы нумар рэйтынгу АТП) саступіў Жуану Соўзе (64) — 6:4, 1:6, 2:6. Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 38 хвілін.

У іншым матчы Ягор Герасімаў (119) менш чым за гадзіну падолеў Жоаа Дамінгеша (179) — 6:2, 6:3.

Такім чынам, лік у матчы Кубка Дэвіса Беларусь - Партугалія стаў роўны - 1:1.

14 верасня а 11:00 пачнецца парная сустрэча. Нашу краіну будзе прадстаўляць Уладзімір Ігнацік і Андрэй Васілеўскі, а Партугалію — Жуан Соўза і Пэдра Соўза.

Пасля гэтага пройдуць два адзіночныя паядынкі: Ягор Герасімаў выйдзе супраць Жуана Соўзы, а Ілля Івашка — супраць Жоаа Дамінгеша.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках