23 красавiка 2024, aўторак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Японіі выпрабоўваюць электрамабіль на сонечных батарэях

У Японіі выпрабоўваюць электрамабіль на сонечных батарэях

Выпрабаванні праводзіць Toyota.

Японскія кампаніі Toyota, Sharp і арганізацыя NEDO пры падтрымцы ўрада краіны выпрабоўваюць гібрыдны аўтамабіль Prius, абсталяваны сонечнымі панэлямі, паведамляе Reuters.

Гібрыдны аўтамабіль Prius абсталяваны ўльтратонкімі сонечнымі панэлямі, распрацаванымі для забеспячэння энэргіяй спадарожнікаў на арбіце.

Элементы харчавання ўстаноўленыя на капоце, даху, спойлеры і заднім шкле аўто.

Мяркуецца, што панэлі дазволяць падсілкоўваць батарэі без падлучэння да сеткі.

Энэргіі ў добры сонечны дзень, як падчас руху, так і на паркоўцы, стае на 56 кіламетраў.

У той жа час ёсць і некаторыя складанасці. Адна з іх - гэта мацаванні панэляў на выгнутых паверхнях корпуса.

Эфектыўнасць сілкавання энергетычных элементаў вырасла з 20% у ранейшых мадэляў да 34% у новых, але яна рэзка зніжаецца ў пахмурнае або занадта гарачае надвор'е.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках