24 красавiка 2024, Серада, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ўстанавілі сапраўдны ўзрост Сусвету

6
Навукоўцы ўстанавілі сапраўдны ўзрост Сусвету

Наш свет выявіўся нашмат маладзейшым.

Навукоўцы ацэньваюць узрост Сусвету, выкарыстоўваючы рух зорак, каб вымераць, наколькі хутка ён пашыраецца. Калі Сусвет пашыраецца хутчэй, гэта азначае, што ён хутчэй дасягнуў свайго цяперашняга памеру і таму павінен быць адносна маладзейшым. Хуткасць пашырэння, названая канстантай Хабла, з'яўляецца адным з самых важных паказчыкаў у касмалогіі. Павялічанае значэнне канстанты Хабла азначае, што Сусвет пашыраецца з вялікім паскарэннем, і яго ўзрост напраўду меншы, піша naked-science.ru.

Прыняты цяпер узрост Сусвету складае 13,7 мільярда гадоў. Ён быў вылічаны зыходзячы са значэння канстанты Хабла, роўнай 70. Але навуковая група з Інстытута Макса Планка ў Нямеччыне правяла свае разлікі і атрымала значэнне канстанты Хабла, роўнае 82,4, што адпавядае ўзросту Сусвету 11,4 мільярда гадоў.

Для разлікаў даследчыкі ўжывалі канцэпцыю гравітацыйнага лінзавання. Яна палягае ў тым, што аб'екты з вялікай масай могуць перакрыўляць прастору-час вакол сябе, такім чынам дазваляючы глядзець праз іх на далёкія аб'екты, як скрозь лінзу. Навукоўцы выкарысталі адмысловы тып гэтага эфекту, які называецца лінзаваннем з затрымкай часу. З дапамогай такога метаду астраномы здолелі атрымаць інфармацыю пра два далёкія аб'екты і ацаніць паскарэнне, з якім яны аддаляюцца ад Зямлі.

Са слоў навукоўцаў, яны не сцвярджаюць, што гэта значэнне самае дакладнае з усіх папярэдніх ацэнак. Яно заснаванае на зусім іншым метадзе і выкарыстоўвае ўсяго два аб'екты для разлікаў, што звязанае з вялікай хібнасцю. Таму рэальная хуткасць пашырэння Сусвету і яго ўзрост могуць быць як меншымі, так і большымі.

Раней група еўрапейскіх даследчыкаў вывучыла рэшткавае выпраменьванне ад Вялікага Выбуху і абвясціла хуткасць пашырэння больш павольнай - канстанта Хабла выявілася роўнай 67. Сёлета Нобелеўскі лаўрэат астрафізік Адам Рыс з Інстытута касмічных тэлескопаў выкарыстаў супертэлескоп NASA для ацэнкі той жа канстанты і атрымаў значэнне 74. А яшчэ адна каманда ў пачатку гэтага года налічыла велічыню 73,3.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках