29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Троцкі: Прыйду на камісію, калі на яе таксама прыйдзе і Лукашэнка

6
Валянцін Троцкі: Прыйду на камісію, калі на яе таксама прыйдзе і Лукашэнка
Валентин Троцкий

Час дарагі, і яго можна выкарыстоўваць нашмат больш эфектыўна.

Пра гэта на пікеце збору подпісаў заявіў актывіст «Народнай Грамады» Валянцін Троцкі.

«Стаю на пікеце збору подпісаў на Камароўскім рынку. Паступіла чарговая прапанову прыйсці на камісію ў выканкам нібыта за «парушэнне працэсу збору подпісаў».

Я застаюся пры сваім меркаванні. Ніякіх матэрыялаў са стэнда я здымаць на збіраюся (гаворка ідзе пра лозунгі «Лукашэнка павінен сысці» і «Статкевіч - наш прэзідэнт» - рэд.).

На заўтрашняе пасяджэнне камісіі выканкаму не пайду. Не буду губляць час: ён дарагі і яго можна выкарыстоўваць больш карысна.

Не пайду. Але ёсць адна ўмова, пры якой я магу туды пайсці: калі на камісію прыйдзе Лукашэнка, я пайду на гэтае паседжанне», - заявіў Валянцін Троцкі.

Нагадаем, што Валянціна Троцкага і ягоную каманду ўжо выклікалі на камісію праз лозунгі «Лукашэнка павінен сысці» і «Статкевіч - наш прэзідэнт».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках