24 красавiка 2024, Серада, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы расейскі вайсковы спадарожнік распаўся на часткі

12
Новы расейскі вайсковы спадарожнік распаўся на часткі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Паводле высноў адмыслоўцаў, апарат «Космас-2521» больш не выконвае свае функцыі.

Як паведаміў N2YO.com, касмічны апарат «Космас-2521» распаўся на кавалкі і цяпер не знаходзіцца на арбіце Зямлі.

Апошні раз апарат назіралі ў ноч на 12 верасня: тады апагей яго арбіты быў роўны 126 кіламетрам.

Запуск ракеты «Саюз-2.1в» з касмічным апаратам «Космас-2519» правялі ў 2017 годзе. У жніўні таго ж года стала вядома, што ад яго аддзяліўся апарат «Космас-2521». Затым ён здзейсніў шэраг манеўраў, на якія звярнулі ўвагу заходнія спецыялісты.

У кастрычніку 2017 года стала вядома аб заканчэнні місіі «Космас-2521»: спадарожнік вярнуўся да апарата «Космас-2519». У 2018 годзе СМІ пісалі пра тое, што «Космас-2521» аддаляецца ад спадарожніка «Космас-2519».

Экспэрты называюць «Космас-2521» спадарожнікам-забойцам, здольным не толькі назіраць за іншымі касмічнымі апаратамі, але і перахапляць іх.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках