29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Клімкін растлумачыў сутнасць формулы Штайнмаера для Данбаса

6
Клімкін растлумачыў сутнасць формулы Штайнмаера для Данбаса
ПАВЕЛ КЛІМКІН
ФОТА: НВ

Са слоў экс-міністра замежных спраў Украіны, яе да канца не разумее нават сам прэзідэнт Нямеччыны.

Экс-міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін раскрыў сутнасць формулы Штайнмаера для ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе.

«Цяпер на акупаваным Данбасе ёсць акупацыйная адміністрацыя. Па азначэнні - ніякага статусу, акрамя акупацыйнай, у яе не можа быць. Ні нармальнага, ні спецыяльнага, ні асаблівага - ніякага. Нуль. Што трэба для таго, каб там з'явіліся людзі, з якімі мы будзем размаўляць? Спачатку - гэта бяспека, што там адбываецца. А потым павінна быць нейкая нармальная кампанія - выбары. Не ідэальныя, але свабодныя і справядлівыя», - сказаў ён у эфіры праграмы Шустэр LIVE, паведамляе nv.ua.

Са слоў Клімкіна, толькі пасля нармальных выбараў можна атрымаць элементы асаблівага статусу і самакіравання.

Экс-кіраўнік МЗС Украіны таксама перасцярог аб тым, што мэта Расеі - легітымізацыя дзейных баевікоў.

«Таму яна хоча асаблівы статус без усякіх умоў у выніку фэйкавых выбараў. Мы кажам: спачатку рэальныя выбары, з намі, з доступам СМІ, палітычных партый. Вядома, там павінны браць удзел часова перамешчаныя асобы - гэта іх зямля таксама. Рэальныя выбары - гэта будзе арганізавана, як прэзідэнт Зяленскі сказаў - пасля вывядзення войскаў. А потым тады элементы асаблівага статусу», - рэзюмаваў Клімкін.

Пазней ён дадаў, што формулу Штайнмаера да канца не разумее нават сам прэзідэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.

Раней прэзідэнт Уладзімір Зяленскі анансаваў правядзенне сустрэчы ў нармандскім фармаце. На парадку дня сустрэчы - «формула Штайнмаера» і ўсе пункты Менскіх дамоўленасцей.

Дакладная дата сустрэчы пакуль не вызначаная.

Формула Штайнмаера вызначае парадак набыцця моцы артыкуламі так званага «закона аб асаблівым статусе Данбаса». Аднак уваходжанне іх у дзеянне абумоўленае шэрагам умоў. Напрыклад, гэта вывад расейскіх войскаў і правядзенне сумленных і свабодных выбараў у адпаведнасці з Канстытуцыяй Украіны і паводле стандартаў АБСЕ.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках