17 красавiка 2024, Серада, 1:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі «плыўны Чарнобыль» прыбыў на Чукотку

4
Расейскі «плыўны Чарнобыль» прыбыў на Чукотку
ФОТА: REUTERS

Greenpeace сумняваецца ў бяспецы і неабходнасці першай у РФ плыўнай АЭС.

Плыўная атамная цеплаэлектрастанцыя "Акадэмік Ламаносаў" у суботу, 14 верасня, прыбыла на Чукотку. АТЭС паспяхова прышвартавалася ў месцы свайго асноўнага базавання, горадзе Певеку Чукоцкай аўтаномнай акругі, паведамляе dw.com са спасылкай на прэс-службу канцэрна "Расэнэргаатам".

Ва ўрачыстай цырымоніі сустрэчы судна ўдзельнічалі кіраўнік Чукоткі Раман Копін, кіраўнік гарадской акругі Певека Мікалай Ляванаў, а таксама супрацоўнікі кіраўніцтва дзяржкарпарацыі "Расатам", "Расэнэргаатама" і іншыя афіцыйныя асобы. У сваім выступе Копін нагадаў, што ў пачатку наступнага дзесяцігоддзя чакаецца канчатковае прыпыненне энэргаблокаў на Білібінскай АЭС, пасля чаго функцыя галоўнага генератара энэргіі для Чукоткі пяройдзе плыўнай АТЭС.

Адзіная ў свеце плыўная АЭС

Будаўніцтва атамнага плыўнага энэргаблока, які "Расэнэргаатам" называе адзіным у свеце, пачалося больш за 10 гадоў таму. Станцыя абсталяваная дзвюма рэактарнымі ўстаноўкамі, якія здольныя выпрацоўваць да 70 МВт электраэнэргіі ў намінальным працоўным рэжыме.

"Акадэмік Ламаносаў" быў спушчаны на ваду летам 2010 года, а ў красавіку 2018 года накіраваны ў Мурманск для загрузкі ядзерным палівам. 23 жніўня плыўная АТЭС скіравалася на Чукотку ў суправаджэнні ледакола і буксіраў. Усяго па дарозе з Санкт-Пецярбурга ў Мурманск, а адтуль – у Певек судна прайшло блізу 9 тысячаў кіламетраў.

Greenpeace назваў плыўную АТЭС "ядзерным Тытанікам"

Між тым эколагі сумняваюцца ў неабходнасці і бяспецы плыўнага энэргаблока. Ягонае з'яўленне выкліканае "зусім не рэальнымі патрэбамі Чукоткі", мяркуе кіраўнік праекта энэргетычнай праграмы "Грынпіса Расеі" Рашыд Алімаў. Ён не выключыў, што плыўная АТЭС можа служыць "дэманстрацыйным экспанатам для патэнцыйных замежных заказчыкаў".

"Выпрабоўваць ядзерны рэактар у такім густанаселеным раёне, як цэнтр Пецярбурга сама менш безадказна, – адзначыў ядзерны эксперт аддзялення Greenpeace у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе Ян Хаверкамп. – Тым не менш перанос выпрабаванняў гэтага ядзернага Тытаніка далей ад вачэй грамадскасці не робіць яго менш небяспечным".

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках