23 красавiка 2024, aўторак, 15:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Каго насамрэч падтрымліваюць беларусы

18
Фотафакт: Каго насамрэч падтрымліваюць беларусы

Два пікеты для збору подпісаў у Берасці.

Карэспандэнт Charter97.org з Берасця даслаў фота з двух пікетаў для збору подпісаў, якія адначасова праходзяць у адным і тым месцы – на Цэнтральным рынку Берасця (вул. Пушкінская).

На адным з іх, да якога выстраілася вялікая чарга, збіраюць подпісы за актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Паліну Шарэнду-Панасюк.

На другім, зусім пустым, – за праўладнага «кандыдата».

Высновы, як той казаў, напрошваюцца самі.

Сёння, 14 верасня, пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў пройдуць у наступных месцах:

Менск

Вуліца Няміга, 12б, каля рэстарана Макдональдс: 17-я – 19-я,

скрыжаванне вуліц Уральскай і Фролікава: 11-я – 17-я,

вуліца Русіянава, 7, універсам «Першамайскі»: 14-я – 19-я,

станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўская: 13-я – 16-я,

вуліца Кальварыйская, 24, гіпермаркет «Карона»: 16.30 – 19.30,

вуліца Карбышава, 13, крама «Златка»: 14-я – 19-я,

пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12-я – 17-я,

праспект Незалежнасці, 15: 12-я – 16-я.

Берасце

Вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 11-я – 15-я.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» для збору подпісаў вы знойдзеце праз сцягі з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках