19 красавiка 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі наклаў вета на новы Выбарчы кодэкс

3
Зяленскі наклаў вета на новы Выбарчы кодэкс

Кодэкс утрымлівае палажэнні, якія не адпавядаюць Канстытуцыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ветаваў Выбарчы кодэкс. Пра гэта сведчаць звесткі на сайце Вярхоўнай Рады.

У картцы законапраекта адзначаецца, што 13 верасня кіраўнік дзяржавы вярнуў парламенту кодэкс са сваімі прапановамі, паведамляе УНІАН.

У прапановах, выкладзеных на 10 старонках, прэзідэнт указаў, што кодэкс, які паступіў яму на подпіс, утрымлівае палажэнні, якія не адпавядаюць Канстытуцыі Украіны, не бяруць да ўвагі апошнія пазітыўныя змены ў выбарчым заканадаўстве, накіраваныя на ягонае ўдасканаленне, не ўзгадняюцца з заканадаўчымі актамі, якія з'яўляюцца базавымі ў адпаведнай сферы, не забяспечваюць належнай рэгламентацыі і арганізацыі выбарчага працэсу, эфектыўнага кантролю за ажыццяўленнем выбарчых працэдураў.

Таксама, на думку прэзідэнта, палажэнні кодэкса патрабуюць тэхнічна-юрыдычнай дапрацоўкі з мэтай пазбягання шматлікіх унутраных супярэчнасцяў і няўзгодненасці з іншымі заканадаўчымі актамі.

Прэзідэнт прапанаваў Вярхоўнай Радзе паўторна разгледзець Выбарчы кодэкс і дапрацаваць з улікам прыведзеных ім заўваг. Як паведамляў УНІАН, 11 ліпеня Вярхоўная Рада прыняла Выбарчы кодэкс (№3112-1).

27 жніўня старшыня Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Андрэй Парубій падпісаў Выбарчы кодэкс. У кодэксе аб'яднаныя 5 дзейных на сёння законаў: пра выбары народных дэпутатаў, пра прэзідэнцкія выбары, пра мясцовыя выбары, пра Цэнтральную выбарчую камісію і пра Адзіны дзяржаўны рэестр выбарнікаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках