19 красавiка 2024, Пятніца, 0:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы ў свеце кланаваны кот апынуўся зусім не падобны на арыгінал

14
Першы ў свеце кланаваны кот апынуўся зусім не падобны на арыгінал
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

У біятэхналагічнай кампаніі Sinogene патлумачылі гэта выдаткамі вытворчасці.

У жніўні кітайская кампанія Sinogene абвесціла пра з'яўленне на свет першага ў свеце кланаванага кацяняці. Ён атрымаў мянушку Часнок у гонар брытанскага караткашэрснага ката, чые клеткі і сталі асновай для эмбрыёна кланаванага кацяняці, піша National Geographic.

Арыгінальны Часнок належаў жыхару Пекіна Хуанг Ю. Гадаванец памёр у студзені ад хваробы мочавыводных шляхоў, і забіты горам гаспадар адважыўся на смелы эксперымент, заплаціўшы Sinogene 35 тысячаў даляраў.

У кампаніі заявілі, што кацяня біялагічна ідэнтычнае памерламу Часнаку, але праблема ў тым, што яны зусім непадобныя. У клона адсутнічае кавалак чорнай воўны, які ўпрыгожваў падбароддзе арыгінала, ды і ў астатнім паміж жывёламі больш адрозненняў, чым падабенстваў.

«Я схлусіў бы вам, калі б сказаў, што не быў расчараваны. Але я гатовы прызнаць, што існуюць пэўныя сітуацыі, у якіх тэхналогіі абмежаваныя», – сказаў гаспадар Часнаку.

У кампаніі растлумачылі, што клоны могуць мець невялікія адрозненні ў колеры футра ці вока і што іншая фірма пацвердзіла адпаведнасць ДНК.

Sinogene надалей плануе ўвесці паслугу кланавання сабак, якая абыдзецца ахвотным на 380 тысячаў юаняў. У доўгатэрміновай перспектыве кампанія плануе заняцца кланаваннем коней і паштовых галубоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках