29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кліп беларусаў сабраў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube

2
Кліп беларусаў сабраў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube
Макс Корж

Такое было толькі аднойчы.

Сёння кліп Макса Каржа на трэк «Малый повзрослел» пераадолеў планку ў 100 мільёнаў праглядаў на YouTube. Праца была загружаная на відэахостынг 24 лютага 2017 года, гэта значыць, што роліку спатрэбілася больш за два з паловай гады, каб сабраць такую колькасць праглядаў, піша tut.by.

Паводле сюжэту кліпа «Малый повзрослел» падлетак уначы зганяе бацькоўскі Ford Mondeo з дома ў прыватным сектары Грушаўкі і едзе на вечарынку. У кліпе паказаны танцы і алкаголь, складаныя адносіны паміж аднагодкамі, а яшчэ міліцэйскі ўчастак. Макс Корж відэа падпісаў так: «Бацькоўскім нервам і лунінецкім дыскачам прысвячаецца».

Многія падлеткі ў відэа - гэта звычайныя хлопцы з Менска, якіх для здымак адбіралі на кастынгу. Цікава, што ў роліку зняліся бацькі рэпера - Анатоль і Валянціна Корж. Рэжысёрамі кліпа сталі Мітрый Сямёнаў-Алейнікаў і сам Макс Корж, другім рэжысёрам – Аляксей Двараніновіч.

На сёння гэта другі музычны кліп выканаўцы родам з Беларусі, які паглядзелі больш за 100 мільёнаў разоў. Першым стаў кліп на трэк «Бьет бит» гурта IOWA.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках