29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы перагледзелі галоўныя ўласцівасці Сусвету

7
Навукоўцы перагледзелі галоўныя ўласцівасці Сусвету

Высветленае новае значэнне сталай Хабла.

Астраномы Таварыства Макса Планка ў Нямеччыне прыйшлі да высновы, што Сусвет можа быць на пару мільярдаў гадоў маладзейшы, чым меркавалася раней. Пры гэтым хуткасць яго пашырэння можа быць большай.

Пра гэта піша Хроника.инфо са спасылкай на Phys.org.

Навукоўцы высветлілі новае значэнне сталай Хабла, роўнае 82,4. Паколькі сталая Хабла звязаная з хуткасцю пашырэння Сусвету, то ўзрост апошняй роўны 11,4 мільярда гадоў. Папярэдняе значэнне сталай было роўнае 70, а адпаведны ўзрост Сусвету – 13,7 мільярда гадоў.

У ходзе даследавання астраномы скарысталіся гравітацыйным лінзаваннем – з'явай, пры якой гравітацыйнае поле масіўных целаў скажае святло, якое ідзе ад больш далёкіх аб'ектаў. У выніку ўзнікае эфект лінзы, калі малюнак аб'екта выглядае ярчэйшым. Навукоўцы вызначылі адлегласці да дзвюх гравітацыйных лінзаў, якія роўныя 810 і 1230 мегапарсекаў (2,6 і 4 мільярды светлавых гадоў, адпаведна).

Атрыманыя значэнні былі выкарыстаныя для вызначэння адлегласці да 740 звышновых тыпу Ia – разнавіднасці звышновых, якія ўзнікаюць пры выбуху белага карліка. Гэтыя аб'екты служаць «стандартнымі свечкамі», гэта значыць іх свяцільнасць аднолькавая, і паводле яе можна высветліць, наколькі далёка такі аб'ект знаходзіцца. Адлегласць да звышновых дазваляе разлічыць значэнне сталай Хабла.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках