18 кастрычнiка 2019, Пятніца, 20:29
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Сноўдэн хоча з'ехаць з Расеі

20
Сноўдэн хоча з'ехаць з Расеі
ЭДВАРД СНОУДЕН

Ён просіць палітычнага прытулку ў Францыі.

Былы супрацоўнік амерыканскага Агенцтва нацыянальнай бяспекі Сноўдэн, які выдаў журналістам таемныя дакументы і быў абвінавачаны ЗША ў шпіянажы, больш не хоча жыць у Расеі.

Пра гэта Сноўдэн апавёў у інтэрв'ю французскай радыёстанцыі France Inter, інфармуе "Радіо Свобода".

Сноўдэн адзначыў, што папрасіў прытулку яшчэ ў 2013 годзе.

"Вядома, я вельмі хацеў бы, каб сп. Макрон даў мне права на прытулак", – заявіў Сноўдэн.

Раней у інтэрв'ю амерыканскай радыёстанцыі NPR Сноўдэн зноў падкрэсліў, што не хацеў ехаць у Расею і апынуўся там выпадкова, даведаўшыся на перасадцы ў маскоўскім аэрапорце, што ўлады ЗША анулявалі ягоны пашпарт.

У інтэрв'ю газеце The Guardian, прымеркаваным да выхаду ў свет кнігі ягоных мемуараў, Сноўдэн апавёў падрабязнасці свайго жыцця ў Расеі. Паводле ягоных словаў, ён цяпер менш баіцца за сваю бяспеку, чым у першыя гады, не хавае твар і свабодна падарожнічае па Расеі. Ён пацвердзіў, што два гады таму ажаніўся з амерыканкай, зарэгістраваўшы шлюб у адным з маскоўскіх ЗАГСаў.

Сноўдэн уцёк з ЗША і са жніўня 2013 жыве ў Расеі ў добраахвотным выгнанні. У перыяд працы паводле кантракта ў Агенцтве нацыянальнай бяспекі ЗША ён выкраў тысячы таемных дакументаў і ў чэрвені 2013 года падаў іх у распараджэнне некалькіх сродкаў масавай інфармацыі. Злучаныя Штаты патрабуюць выдачы Сноўдэна, таму што абвінавачваюць яго ў шпіянажы і іншых злачынствах. На радзіме яму пагражае да 30 гадоў турмы ці нават смяротнае пакаранне.

У ліпені 2016 годзе Белы дом адхіліў петыцыю пра памілаванне Сноўдэна.