19 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Беларусі: На вучэнні «Шчыт Саюза» адпрацавалі знішчэнне ўмоўнага праціўніка

21
Мінабароны Беларусі: На вучэнні «Шчыт Саюза» адпрацавалі знішчэнне ўмоўнага праціўніка

Беларуска-расейскія ваенныя вучэнні праходзяць з 13 верасня.

Беларускія механізаваныя і артылерыйскія падраздзяленні сёння на аператыўным вучэнні Беларусі і Расеі "Шчыт Саюза – 2019" выканалі задачы знішчэння ўмоўнага праціўніка, паведамілі БелТА ў Міністэрстве абароны.

Батальённая тактычная група 19-й асобнай механізаванай брыгады заняла першы рубеж манеўранай абароны і выканала задачы ў вядзенні абарончага бою з умоўным праціўнікам у перадавой паласе абароны.

Далей артылерыйскія падраздзяленні 19-й і 120-й механізаваных брыгадаў у складзе дзвюх батарэй 2С1 і мінамётнага ўзвода пры выкананні задачаў пабілі агнём камандныя пункты, жывую сілу і тэхніку ўмоўнага праціўніка, тым самым не даўшы яму замацавацца на занятых рубяжах.

У Мінабароны падкрэслілі, што вайскоўцы паказалі добры ўзровень прафесійнай падрыхтоўкі і зладжанасць падраздзяленняў. Асабісты склад дзейнічаў адважна і з пастаўленымі задачамі справіўся паспяхова, кажуць ва ўстанове.

Акрамя таго, беларусы справіліся з заданнем у авіяцыйнай падтрымцы падабаронных войскаў ва ўмовах перашкодаў спадарожнікавай сістэмы навігацыі і пры поўнай адсутнасці светлавых арыенціраў на зямлі. Гэта іспыт для баявой авіяцыі і магчымасць удасканаліць свае практычныя навыкі пры супольных дзеяннях з расейскімі экіпажамі. Для выканання задачы было задзейнічана звяно штурмавікоў Су-25. Экіпажы самалётаў для паразы ўжывалі авіяцыйныя бомбы вагой 250 кг і некіравальныя авіяцыйныя ракеты рознага тыпу.

Як паведамлялася, вучэнне "Шчыт Саюза – 2019" пачалося 13 верасня на палігоне Муліна ў Ніжагародскай вобласці. У ім удзельнічаюць блізу 12 тыс. вайскоўцаў, да 950 адзінак баявой тэхнікі, а таксама да 70 самалётаў і шрубалётаў, пра што ў адпаведнасці з патрабаваннямі Венскага дакумента 2011 года былі апавешчаныя дзяржавы – удзельніцы АБСЕ. Ад Беларусі ў манеўрах задзейнічана больш за 4 тыс. чалавек асабовага складу, больш за 30 танкаў, 80 баявых браніраваных машынаў, блізу 50 рэактыўных сістэмаў залпавага агню, гарматаў і мінамётаў, а таксама самалёты і шрубалёты.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках