18 красавiка 2024, Чацвер, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Хочацца падтрымаць тых, хто змагаецца за адраджэнне Беларусі»

7
«Хочацца падтрымаць тых, хто змагаецца за адраджэнне Беларусі»

Пакуль мы не адродзім культуру, мы не адродзім нацыю.

Пра гэта кажуць менчукі, якія прыходзяць на пікеты збору «Еўрапейскай Беларусі», паведамляе прэс-служба грамадзянскай кампаніі.

- Шмат чаго не задавальняе, але больш за ўсё баліць, не дае спаць тое, што гіне наша культура беларуская. У нас падтрымліваюцца спартоўцы, яшчэ нейкія групы, але гэта тое, што не мае ніякай вагі, дачыненне да культуры. Пакуль мы не адродзім культуру, мы не адродзім нацыю. На сёння гэта самае балючае пытанне.

Хацелася б, каб у парламент прайшлі людзі, якія пакажуць, што яшчэ ёсць беларусы, якім усё баліць, якім хочацца, каб была радзіма, была Беларусь. Хочацца падтрымаць тых, хто падымае гэтыя праблемы, змагаецца за адраджэнне Беларусі і беларусаў, - падзялілася перажываннямі беларуска, якая прыйшла на пікет збору подпісаў «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках