25 красавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея атрымала чарговы непрыемны сюрпрыз

6
Расея атрымала чарговы непрыемны сюрпрыз

Расейскае лобі ўжо адкрыта «не цягне».

Трохі добрых навін нам у стужку. Расея атрымала чарговы непрыемны сюрпрыз у Еўрапейскім судзе, піша палітолаг Кірыл Сазонаў для inforesist.org.

Ці то расейскае лобі ўжо адкрыта «не цягне» абарону інтарэсаў спонсара, ці то памяняўся вецер у галовах тых, што прымаюць рашэнні, але атрымалася практычна паводле Булгакава - «Праблема чалавека не толькі ў тым, што ён смяротны, а ў тым, што ён раптоўна смяротны». І хай у нашым выпадку гаворка ідзе не пра чалавечае жыццё, а пра камерцыйныя інтарэсы цэлай дзяржавы - усё адно добра. Тым больш, што камерцыйныя інтарэсы Расеі ў Еўропе вельмі ўжо цесна пераплеценыя з геапалітычнымі. А што да сюрпрызу - факт. Гэтую аплявуху не чакалі не толькі ў Крамлі - нават прынцыповыя праціўнікі інтарэсаў РФ былі вельмі здзіўлены. Прыемна здзіўлены, калі быць дакладным.

Такім чынам, 10 верасня, Еўрапейскі суд скасаваў рашэнне Еўракамісіі, якое дазваляла расейскаму Газпраму цалкам і аднаасобна выкарыстоўваць газаправод Opal, які звязвае Nord Stream з Нямеччынай. Дазволю сабе нагадаць, што менавіта згодна з трэцім энэргапакетам ЕЗ (да якога далучылася і Украіна) недапушчальная манаполія пры выкарыстанні газаправодаў. Гэта значыць «Газпрам» пры ўсім жаданні, пазіцыі акцыянераў праекта і любым праве ўласнасці не можа выкарыстоўваць газаправод больш, чым на 50%. Астатняя магутнасць - альтэрнатыўным пастаўшчыкам. Расея Трэці энэргапакет не падпісала, што зусім не адмяняе яго дзеянне на ўгоды Газпрама з Еўропай. Але Крэмль ўсяляк спрабаваў абысці гэтую норму закона, выкарыстоўваючы ўсіх сваіх лабістаў. Да апошняга часу шанцавала.

Так ў 2016 годзе Газпрам атрымаў адабрэнне Еўракамісіі на выкарыстанне да 100% магутнасцяў Opal. Для гэтага газаправод быў выведзены з-пад еўрапейскага рэгулявання. Польшча тады заявіла, што рашэнне ЕК супярэчыць прынцыпу дыверсіфікацыі крыніц і шляхоў паставак газу, а таксама пагражае энэргетычнай бяспецы Еўропы. Украіна таксама не засталася ў баку і адмяніць рашэнне ЕК праз суд спрабавала кампанія Нафтагаз. На жаль, без асаблівага эфекту. Але нешта змянілася ў пазіцыі еўрапейскіх судоў і Газпрам атрымаў непрыемны сюрпрыз.

Гэта прынцыповы момант, таму што нават не ў гэтым газаправодзе Opal справа. Проста аўтаматычна пастаўлены крыж на ўсіх марах Газпрама вывесці з-пад дзеяння Трэцяга энэргапакета «Паўночную плынь» і «Паўночную плынь-2». Якія Opal як раз з’ядноўвае з Нямеччынай. Раней у Маскве казалі, што пры праве выкарыстоўваць толькі 50% будаваць гэтыя самыя плыні наогул не мела сэнсу. Ну, так не будуйце.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках