25 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МНС папярэджвае пра моцны вецер у панядзелак

МНС папярэджвае пра моцны вецер у панядзелак

Карысныя рэкамендацыі ад выратавальнікаў.

У панядзелак 16 верасня надвор'е працягне псавацца. Чакаем вецер да 20 м/с. Беражыце сябе, гаворыцца ў паведамленні МНС у тэлеграм-канале ведамства, піша tut.by.

Пры гэтым МНС нагадвае, што ў паўднёва-ўсходніх раёнах Гомельскай вобласці - надзвычайная пажарная небяспека - чырвоны ўзровень. Паводле стана на 15 верасня не дазваляецца заходзіць у лес у 19 раёнах Гомельшчыны, за выключэннем Рагачоўскага і Кастрычніцкага.

Белгідрамет на панядзелак абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.

Рэкамендацыі МНС пры моцным ветры:

- прыбярыце рэчы з двара і балконаў у дом (склеп), абрэжце сухія дрэвы, якія могуць нанесці шкоду вашаму жыллю;

- машыну пастаўце ў гараж ці прыпаркуйце ўдалечыні ад дрэў, а таксама слаба ўмацаваных канструкцый;

- знаходзячыся на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам;

- пазбягайце дрэў і разнастайных збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыйна небяспечных прамысловых аб'ектаў).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках