18 красавiка 2024, Чацвер, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дарадца Трампа: ЗША гатовыя выкарыстоўваць рэзервы для стабілізацыі нафтавага рынку

Дарадца Трампа: ЗША гатовыя выкарыстоўваць рэзервы для стабілізацыі нафтавага рынку

Такую заяву Келіэн Конуэй зрабіла пасля атакі на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Савудаўскай Арабіі.

ЗША гатовыя выкарыстоўваць стратэгічныя рэзервы для стабілізацыі нафтавага рынку. Пра гэта заявіла дарадца прэзідэнта Келіэн Конуэй пасля нападу на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Савудаўскай Арабіі.

Дарадца Белага дома Келіэн Конуэй заявіла ў нядзелю, што пасля нападаў на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Савудаўскай Арабіі Міністэрства энэргетыкі ЗША гатовае ў выпадку неабходнасці выкарыстоўваць стратэгічныя нафтавыя рэзервы для стабілізацыі прапановы на глабальным энэргетычным рынку, паведамляе «Голос Америки».

У інтэрв'ю тэлеканалу Fox News Конуэй таксама не выключыла магчымасць сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і іранскага лідара на палях Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку. Аднак, з яе слоў, атакі якія мелі месца «не спрыялі» гэтай перспектыве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках