19 красавiка 2024, Пятніца, 7:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сын прэзідэнта Грузіі атрымаў працу ў Елісейскім палацы

Сын прэзідэнта Грузіі атрымаў працу ў Елісейскім палацы
ТЭЙМУРАЗ ГАРДЖАСТАНІ

Раней ён працаваў у французскай місіі ААН у Нью-Ёрку.

Сын прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі Тэймураз Гарджастані прызначаны супрацоўнікам дыпламатычнага аддзела Елісейскага палаца - адміністрацыі прэзідэнта Францыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Le Journal du dimanche.

У дыпламатычным аддзеле адміністрацыі французскага прэзідэнта Гарджастані будзе займацца пытаннямі, звязанымі з краінамі Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Раней спадар Гарджастані, які мае грамадзянства Францыі і Грузіі, працаваў у французскай місіі ААН у Нью-Ёрку.

Тэймураз Гарджастані - сын прэзідэнта Грузіі Саламэ Зурабішвілі ад шлюбу з грузінам іранскага паходжання Нікалаз Гарджастані (Гугушвілі). Сама Зурабішвілі нарадзілася ў 1952 годзе ў Парыжы ў сям'і грузінскіх эмігрантаў. З 1974 года яна працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў Францыі. У 2004 годзе Зурабішвілі, якая працавала надзвычайным і паўнамоцным паслом Францыі ў Грузіі, атрымала грузінскае грамадзянства і была прызначаная міністрам замежных спраў краіны. У снежні 2018 года стала першай у гісторыі Грузіі жанчынай-прэзідэнтам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках