28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

48 тысяч работнікаў General Motors пачынаюць страйк

2
48 тысяч работнікаў General Motors пачынаюць страйк

Гэта будзе першая агульнанацыянальная забастоўка рабочых кампаніі за 12 гадоў.

Аб'яднаны прафсаюз аўтамабілістаў (АПА) заявіў у нядзелю, што блізу 48 тысяч працаўнікоў кампаніі General Motors, якія працуюць на пагадзіннай аплаце і з'яўляюцца яго сябрамі, апоўначы ў нядзелю пачнуць страйк, пасля таго як перамовы ў калектыўнай дамове зайшлі ў тупік, паведамляе «Голос Америки».

Гэта будзе першая агульнанацыянальная забастоўка рабочых General Motors за 12 гадоў.

«Мы не ставімся да гэтага легкадумна», - заявіў віцэ-прэзідэнт АПА Тэры Дытс, які адказвае за адносіны прафсаюза з General Motors, на прэс-канферэнцыі ў Дэтройце.

«Нам даводзіцца ісці на крайнія захады», - дадаў ён.

У заяве кампаніі гаворыцца, што яе прапанова АПА ўключала інвестыцыі на суму больш за 7 мільярдаў даляраў, 5400 працоўных месцаў, большасць з якіх павінны стаць новымі працоўнымі месцамі, павышэнне заробкаў, больш шырокія льготы і бонус за ратыфікацыю дамовы сумаю 8 тысяч даляраў.

«Мы вялі перамовы добрасумленна, разумеючы іх неадкладны характар», - заявіла аўтамабільная кампанія.

Раней у нядзелю 850 чалавек персаналу General Motors абвясцілі страйк.

Прафсаюз змагаецца з планамі кампаніі зачыніць зборачныя вытворчасці ў Агаё і Мічыгане і настойвае на тым, што працоўныя заслугоўваюць больш высокага заробку пасля некалькіх гадоў рэкордных прыбыткаў General Motors у Паўночнай Амерыцы.

Кампанія сцвярджае, што закрыццё заводаў з'яўляецца неабходным адказам на змены на рынку, і што ўзроўні заробкаў і льгот, якія прапануе АПА з'яўляюцца затратнымі ў параўнанні з канкуруючымі аўтазаводамі ў паўднёвых штатах ЗША, што не звязаныя з прафсаюзамі.

У заяве кампаніі гаворыцца, што яе прапанова прафсаюзу ўключала пастанову па заводах у Мічыгане і Агаё, якім цяпер няма чым загрузіць вытворчасць.

Са слоў Дытса, да моманту заканчэння папярэдняй калектыўнай дамовы з вядучым амерыканскім вытворцам, што адбылося а 23:59 у суботу, у бакоў захоўваліся «істотныя рознагалоссі» ў пытаннях заробкаў, медыцынскіх льгот, часовых работнікаў, гарантый занятасці і размеркавання прыбытку.

Прафсаюз назваў закрыццё заводаў здрадай рабочым, якія пайшлі на саступкі ў 2009 годзе, каб дапамагчы аўтавытворцу прайсці праз працэдуру банкруцтва, якую праводзіў урад.

«Кампанія General Motors павінна зразумець, што мы заступіліся за яе, калі яны мелі патрэбу ў нас», - заявіў на прэс-канферэнцыі ў нядзелю Тэд Крам - кіраўнік дэлегацыі прафсаюзаў на перамовах з кампаніяй.

«Цяпер прыбытковыя часы, і мы заслугоўваем справядлівай дамовы. Мы дапамаглі зрабіць гэтую кампанію такой, якой яна стала», - дадаў ён.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках