23 красавiка 2024, aўторак, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Бураціі: Мітынг ва Улан-Удэ сабраў тысячу чалавек

1
Бунт у Бураціі: Мітынг ва Улан-Удэ сабраў тысячу чалавек
ФОТА: БАЙКАЛ DAILY

Пратэстоўцы сустрэлі прадстаўніка ўлады крыкамі «Прэч» і «Ганьба».

Ва Улан-Удэ ў нядзелю, 15 верасня, прайшоў санкцыянаваны мітынг апазіцыі. Людзі выступілі супраць паліцэйскага самавольства і запатрабавалі правядзення сумленных выбараў. Паводле розных ацэнак, у акцыі ўдзельнічалі ад 700 да 1000 чалавек. На мітынгу выступіў у тым ліку кіраўнік Бураціі Аляксей Цыдзенаў, паведамляе dw.com.

Удзельнікі мітынгу сустрэлі Цыдзенава крыкамі "Прэч" і "Ганьба", паведамляе "МК у Бураціі". Калі кіраўнік Бураціі на некалькі хвілінаў падняўся на сцэну, людзі запатрабавалі, каб ён сышоў у адстаўку. Неўзабаве Аляксей Цыдзенаў, які заявіў, што гатовы "ўбаку" адказаць на пытанні мітынгоўцаў, пакінуў мерапрыемства.

Акрамя таго, перад прысутнымі выступілі дэпутат рэгіянальнага парламента Баір Цырэнаў і сенатар Вячаслаў Мархаеў, які саступіў на нядаўніх выбарах мэра Улан-Удэ. На мітынгу былі прадэманстраваныя кадры парушэнняў на выбарах 8 верасня.

Пратэсты ва Улан-Удэ

Пратэсты ў сталіцы Бураціі пачаліся 9 верасня, калі на плошчы Саветаў ва Улан-Удэ сабраліся прыхільнікі шамана Аляксандра Габышава, які пешшу ішоў у Маскву "выганяць" прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Пазней да іх далучыліся дэпутат Цырэнаў і сенатар Мархаеў. Яны адмовіліся прызнаць вынікі галасавання 8 верасня.

У выніку на плошчы пачаліся сутыкненні паміж АМАПам і актывістамі, некалькі чалавек атрымалі раненні, некаторыя ўдзельнікі дэманстрацыі былі затрыманыя. Бестэрміновая акцыя доўжылася некалькі дзён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках