24 красавiка 2024, Серада, 15:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што мог ведаць амерыканскі шпіён у Крамлі

3
Што мог ведаць амерыканскі шпіён у Крамлі

У ЗША ёсць агенты лепшыя, чым эвакуяваны інфарматар.

У 2017 годзе ЦРУ нібыта вывезла з Расеі адну з сваіх галоўных крыніцаў інфармацыі – агента, які, мяркуючы з усяго, гуляў ключавую ролю ў фармаванні поглядаў выведкі ЗША на прэзідэнцкія выбары 2016 года. Прычына аперацыі – бяспека шпіёна, піша Леанід Бершыдскі ў артыкуле для Bloomberg (пераклад – inforesist.org).

Калі расейскія медыя правільна вызначылі асобу гэтага чалавека – а ёсць перадумовы меркаваць, што яны гэта зрабілі – здольнасць уладаў ЗША ацэньваць тое, што адбываецца ў Крамлі, даволі абмежаваная. Аднак гэта не азначае, што амерыканская выведка сляпая, калі справа тычыцца расейскіх планаў і схемаў.

Паводле звестак CNN, ЗША эвакуявалі свайго агента ў 2017-м, баючыся, што прэзідэнт Дональд Трамп мог ва ўласцівым яму бесклапотным стылі нейкім чынам выдаць асобу шпіёна. Згодна з the New York Times, «гэта быў чалавек, які дапамог ЦРУ прыйсці да самай рэзананснай высновы пра ўмяшанне РФ у перадвыбарчую кампанію ЗША – прэзідэнт Уладзімір Пуцін сам яе спланаваў і раздаваў загады». У выніку амерыканская выведка страціла погляд на Расеі знутры якраз у той момант, калі прадаўжаліся пошукі доказаў умяшання Крамля ў выбары і распрацоўку планаў, якія тычацца будучай прэзідэнцкай гонкі ў 2020 годзе.

Пасля гэтых публікацый, ананімны, але добра праінфармаваны расейскі тэлеграм-канал Бязлітасны піяршчык паведаміў, што агентам быў крамлёўскі чыноўнік Алег Смалянкоў. Пазней маскоўскі штодзённік Коммерсант апублікаваў матэрыял, які пацвярджае, што гэта быў Смалянкоў, грунтуючыся на ананімных крыніцах і некаторых даволі пераканальных ускосных доказах.

Смалянкоў, ягоная жонка і трое дзяцей адправіліся ў адпачынак у Чарнагорыю 14 ліпеня 2017 года і бясследна зніклі. Расследаванне забойства, ініцыяванае Масквой, нікуды не прывяло. Коммерсант прыводзіць звесткі ў the Washington Post, што пара Алег і Антаніна Смалянковы (імя супадае з імем жонкі зніклага чыноўніка) набылі дом у Стафардзе (штат Вірджынія) у чэрвені 2018 года. Выданне знайшло і запіс пра ўгоду пра набыццё нерухомасці ў Стафардзе на імя Алега Смалянкова.

Карэспандэнт NBC нібыта правяраў гэты адрас, хоць у апублікаваным матэрыяле не згадвалася імя Смалянкова або населенага пункта Стафард. У ім гаварылася, што пасля таго, як карэспандэнт пазваніў у дзверы, да дома хутка пад'ехалі два маладыя мужчыны на пазадарожніку і сталі задаваць пытанні пра мэту ягонага візіту, назваўшыся сябрамі гаспадара дома.

Калі ЦРУ сапраўды вывезла Смалянкова з Расеі, адно з галоўных пытанняў – чаму ён прадаўжае выкарыстоўваць сваё сапраўднае імя. Хоць перыяд знікнення сям'і Смалянкова і раптоўнае з'яўленне ў Вірджыніі пад наглядам ананімных «сяброў» толькі пацвярджае, што ён цалкам можа быць славутым «кратом».

Калі пра знікненне сям'і Смалянкова ўпершыню паведамілі ў РФ, ён быў прадстаўлены чыноўнікам, якія працуюць у Адміністрацыі прэзідэнта, фактычна службе Крамля, што ладзіць афіцыйныя візіты і займаецца тэхнічнай працай. Спачатку ў АП гэтую інфармацыю адмаўлялі. Хутчэй, ён працаваў пад кіраўніцтвам Юрыя Вушакова, дыпламата найвышэйшага рангу, які цяпер займае пасаду дарадцы Пуціна ў вонкавай палітыцы.

У перыяд з 1998 года да 2008-га пакуль Вушакоў заставаўся амбасадарам РФ у ЗША, Смалянкоў займаў у расейскай амбасадзе ў Вашынгтоне нязначную пасаду другога сакратара. Вярнуўшыся ў Маскву, Вушакоў працаваў намеснікам кіраўніка апарату прэм'ер-міністра. У тыя гады – з 2008 да 2012 года – Пуцін стаў прэм'ер-міністрам пры прэзідэнту Дзмітрыю Мядзведзеву, каб перагледзець канстытуцыйную забарону на знаходжанне на пасадзе прэзідэнта больш за два тэрміны. У 2010-м пакуль Смалянкоў быў шараговым супрацоўнікам расейскага ўрада – адным з шматлікіх дарадцаў пад кіраўніцтвам Вушакова – ён атрымаў ранг грамадзянскай службы, эквівалентны генерал-маёру.

Хутчэй за ўсё, Смалянкоў рушыў за Вушаковым у Крэмль, куды дыпламат перайшоў пасля вяртання Пуціна на пасаду прэзідэнта ў 2012-м. 72-гадовы Вушакоў – гэта, вядома, важны чыноўнік, які дапамагае Пуціну працаваць над афіцыйным бокам ягонай вонкавай палітыкі і рыхтуе яго да самітаў і візітаў. Ён прафесійны дыпламат, яго наўрад ці можна западозрыць ва ўзаемадзеянні з выведкай, і падазроных прабелаў у ягонай біяграфіі няма. Калі Пуцін планаваў буйную выведвальную аперацыю, каб падарваць выбары ў ЗША ў 2016 годзе, то ні адзін з гэтых планаў не павінен быў бы праходзіць праз Вушакова. Магчыма, ён не быў бы пасвечаны ні ў адзін з іх.

У 2018 годзе спецыяльны дарадца Роберт Мюлер склаў на здзіўленне вельмі дэталёвы спіс абвінавачаных афіцэраў расейскай ваеннай выведкі, якія нібыта правялі хакерскую атаку на кампутарныя сеткі Дэмакратычнай партыі ЗША і распаўсюдзілі скрадзеную інфармацыю. Звесткі пра імёны, рангі і род дзейнасці – гэта тое, што расейскія афіцэры відавочна не захоўвалі б на серверах установы Вушакова, і няма якога-небудзь відавочнага спосабу, якім Вушакоў, а тым больш Смалянкоў, маглі б атрымаць іх у ходзе сваёй працы. Невядома, як у ЗША апынулася гэтая інфармацыя, але гэта наўрад ці адбылося праз меркаваныя каналы Вушакова.

Сярэднестатыстычны чыноўнік, які працуе сярод дарадцаў Пуціна ў міжнароднай палітыцы, хутчэй за ўсё, ведаў, што Пуцін быў прыхільны да кандыдата ў прэзідэнты Дональда Трампа. Але такое ж уражанне можна было скласці проста гледзячы прапагандысцкія каналы Масквы. Калі Смалянкоў быў шпіёнам, ён мог бы даць важную інфармацыю выведцы ЗША пра планы Расеі ў міжнароднай палітыцы. Але калі ён быў крыніцай упэўненасці выведкі ЗША ў тым, што Пуцін асабіста ўкараняў таемны план умяшання ў выбары, тады ў іх вельмі слабая падрыхтоўка. Смалянкоў працаваў не пры тым кіраўніку ў Крамлі, каб атрымаць надзейную інфармацыю пра падобныя дзеянні.

У Пуціна ёсць прычыны радавацца, калі інфармацыя the New York Times пра тое, што эвакуацыя шпіёна «асляпіла» ЦРУ ў дачыненні да планаў расейцаў у далейшым умяшанні ў выбары, і ідэнтыфікацыя Смалянкова таксама дакладная. У такім выпадку ў Крамлі няма агентаў ЗША на найвышэйшым узроўні, як і не было тады, калі каштоўны агент усё яшчэ працаваў пад прыкрыццём. Тым не менш, мяркую, у расейскага прэзідэнта няма і падставы адкаркоўваць шампанскае. Інфармацыя пра аперацыю ваеннай выведкі РФ патэнцыйна больш небяспечная, што можа азначаць, што ў Амерыкі ёсць агенты лепшыя, чым яны гавораць.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках