25 красавiка 2024, Чацвер, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы падтрымалі расейскую акцыю за сумленныя выбары

Беларусы падтрымалі расейскую акцыю за сумленныя выбары

Акцыя прайшла ў Маямі.

15 верасня расейскія апазіцыянеры ў Маямі правялі палітычную акцыю «Мы за сумленныя выбары», на якой сабраліся прадстаўнікі палітычнай партыі «Новая свабода Расеі». Таксама іх падтрымалі прадстаўнікі беларускай апазіцыі, удзельнікі Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА), якія гэтак сама не згодныя з дзейнымі рэжымамі ў Беларусі і Расеі, паведаміў беларускі актывіст у ЗША Андрэй Пушкароў.

Нагадаем, што 8 верасня 2019 года ў Расеі прайшоў адзіны дзень галасавання, падчас якога было зафіксавана мноства парушэнняў і фальсіфікацый.

А ўжо ў лістападзе плануюцца «парламенцкія выбары» ў Беларусі, якія былі перанесеныя ўказам Лукашэнкі, насуперак дзейнай Канстытуцыі.

Удзельнікі акцыі хацелі б звярнуць увагу сусветнай супольнасці на шматлікія парушэнні ў нашых краінах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках