18 красавiка 2024, Чацвер, 6:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча стане сузнавальніцай нефармальнай кааліцыі ў ЕЗ для прасоўвання сельскай гаспадаркі

Польшча стане сузнавальніцай нефармальнай кааліцыі ў ЕЗ для прасоўвання сельскай гаспадаркі

Дзяржавы хочуць дамовіцца пра больш спрыяльны для сельскай гаспадаркі бюджэт ЕЗ.

Эўрадэпутат ад партыі «Права і справядлівасць» Рышард Чарнецкі заявіў, што Польшча стане сузнавальніцай нефармальнай кааліцыі для краінаў, для якіх важная сельская гаспадарка. У яе рамках дзяржавы хочуць дамовіцца пра больш спрыяльны для сельскай гаспадаркі бюджэт Еўрапейскага звязу на 2021–2027, паведамляе «Польскае радыё».

Рышард Чарнецкі адзначыў, што польскі ўрад у гэтым выпадку праявіў прагматызм і пачаў супрацоўніцтва з краінамі, якія ў многіх пытаннях вядуць адрозную ад уладаў Польшчы палітыку.

«Польшча ў многіх аспектах адрозніваецца ад Францыі пад кіраўніцтвам прэзідэнта Эмануэля Макрона, але што датычыцца сельскай гаспадаркі, то мы аднолькава глядзім на гэтую сферу. Чальцамі гэтай кааліцыі таксама з'яўляюцца сацыялістычная Гішпанія і Партугалія. Калі яна стваралася, то ў Грэцыі яшчэ кіравалі пост-камуністы, а цяпер там ужо кіруюць кансерватары. З палітычнага гледзішча, гэта разнамасная кааліцыя краінаў, якія выступаюць за павелічэнне сумы сродкаў, якая выдаткоўваецца на сельскую гаспадарку. Я ўпэўнены, што ў нас гэта атрымаецца», – заявіў польскі еўрадэпутат.

Як адзначыў Рышард Чарнецкі, перамовы пра больш спрыяльны для Польшчы бюджэт стануць задачай, сярод іншага, новага камісара Еўрапейскай камісіі ў пытаннях сельскай гаспадаркі. Ім стаў паляк Януш Вайцяхоўскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках