19 красавiка 2024, Пятніца, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцём Мілеўскі – Андрэю Шаўчэнку: Мікалаіч, час

1
Арцём Мілеўскі – Андрэю Шаўчэнку: Мікалаіч, час

Форвард берасцейскага «Дынама» хоча вярнуцца ў зборную Украіны.

Форвард берасцейскага "Дынама" Арцём Мілеўскі адрэагаваў на інтэрв'ю галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Украіны Андрэя Шаўчэнкі. Напярэдадні спецыяліст расплывіста адказаў пра магчымае вяртанне нападніка ў нацыянальную каманду, піша "Прессбол".

"Мікалаіч, час", – напісаў Мілеўскі ў сваім інстаграм-запісе.

Нагадаем, галоўны трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка не стаў адназначна адказваць на пытанне, ці змогуць заўзятары ўбачыць у складзе нацыянальнай каманды Яўгена Хачэрыдзі і форварда берасцейскага "Дынама" Арцёма Мілеўскага.

"Цяжка сказаць. Перш за ўсё яны павінны канкураваць. Калі ёсць выбар на пэўную пазіцыю, то я аддаю перавагу маладым хлопцам. Акрамя гэтага важна, каб гульцы ўжо прайшлі з намі пэўны шлях, разумелі нашы прынцыпы і патрабаванні. Цяпер усё менш часу на падрыхтоўку", – сказаў Шаўчэнка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках