29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бунт у Расгвардыі: Супрацоўнік заклікаў не перашкаджаць пратэстоўцам у Бураціі

4
Бунт у Расгвардыі: Супрацоўнік заклікаў не перашкаджаць пратэстоўцам у Бураціі

Стралок атрада ваенізаванай аховы запісаў зварот да калег.

Супрацоўнік Расгвардыі ў Бураціі запісаў відэа з заклікам да калегаў не затрымліваць удзельнікаў мірных пратэстаў. Рэдакцыі Сибирь.Реалии Віктар Харжыраў заявіў, што звальненнем яму пакуль не пагражаюць, а калегі адрэагавалі на ягоны зварот станоўча.

У нядзелю, 15 верасня, стралок атрада ваенізаванай аховы Расгвардыі Бураціі Віктар Харжыраў выклаў у сеціва зварот да калег з праваахоўных установаў з заклікам не разганяць сілай мірныя пратэсты супраць парушэнняў на выбарах і з іншых палітычных падставаў. Паводле ягоных словаў, загады затрымліваць удзельнікаў такіх акцый – "заведама незаконныя", таму паліцыянты могуць адмовіцца іх выконваць.

15 верасня суд ва Улан-Удэ на два месяцы арыштаваў актывіста Дзмітрыя Хараева, падазраванага ва ўжыванні гвалту да супрацоўніка Расгвардыі. Хараева падазраюць у тым, што менавіта ён у ноч на 12 верасня распыліў газавы балончык, чаму пацярпеў супрацоўнік Расгвардыі. Пры гэтым удзельнікі акцыі пратэсту настойваюць на тым, што супрацоўнікі праваахоўных органаў самі кінулі дымавую шашку ў аўтобус, дзе знаходзіліся актывісты. Былі затрыманыя 17 чалавек.

9 верасня ва Улан-Удэ пачаліся пратэсты з патрабаваннем адпусціць двух затрыманых прыхільнікаў якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які ідзе ў Маскву, каб «выгнаць Пуціна». Пазней дэманстранты сталі патрабаваць паўторных выбараў мэра горада. На іх перамог самавылучэнец Ігар Шуцянкоў, падтрыманы «Адзінай Расеяй».

Паводле артыкула аб арганізацыі недазволенага мерапрыемства і аб непадпарадкаванні супрацоўнікам паліцыі быў арыштаваны блогер Дзмітрый Баіраў. Ён правядзе пад вартай шэсць сутак.

У нядзелю мітынг ва Улан-Удэ за сумленныя выбары і супраць паліцэйскага самавольства сабраў больш за тысячу чалавек. З'явіўся на акцыю кіраўнік рэспублікі Аляксей Цыдзенаў і быў сустрэты крыкамі «Ганьба!» і «У адстаўку!». Цыдзенаў паабяцаў перадаць усю інфармацыю пра фальсіфікацыі на выбарах у «кампетэнтныя органы» і сышоў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках