20 красавiка 2024, Субота, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага актора асудзілі за «вывіх пляча» расгвардзейца

6
Расейскага актора асудзілі за «вывіх пляча» расгвардзейца

Паўла Усцінава прысудзілі да 3,5 гадоў калоніі.

Цвярскі раённы суд Масквы прысудзіў 24-гадовага актора Паўла Усцінава да 3,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе карэспандэнт «Новай газеты». Суд прызнаў мужчыну вінаватым ва «ўжыванні гвалту, небяспечнага для жыцця і здароўя, у дачыненні да прадстаўніка ўлады» (ч.2 арт.318 КК). Усцінаў сваю віну не прызнаў.

Паводле версіі следства, 3 жніўня падчас правядзення несанкцыянаванай акцыі ў ля станцыі метро «Пушкінская» Усцінаў «падчас акцыі выкрыкваў лозунгі», чым і прыцягнуў увагу расгвардзейцаў. Пры затрыманні ён нібыта вывіхнуў плечавы сустаў левай рукі расгвардзейцу Аляксандру Лягіну, чым «прынізіў гонар Лягіна, прычыніўшы маральныя пакуты і фізічныя пашкоджанні».

На баку «пацярпелага» Лягіна на судовым пасяджэнні 12 верасня выступілі двое сведак абвінавачвання - супрацоўнікі паліцыі, якія таксама ўдзельнічалі ў затрыманні. Згодна з іх практычна ідэнтычнымі сведчаннямі, Усцінаў быў затрыманы за «абразлівыя лозунгі». Дзяржабвінавачанне патрабавала для актора 6 гадоў пазбаўлення волі.

У сваім «апошнім слове» Усцінаў выказаў здагадку, што «пацярпелым» расгвардзейцам у масцы можа быць іншы чалавек, а не Аляксандр Лягін, які прыйшоў у суд: «Першы супрацоўнік, які на мяне напаў, адрозніваецца ад прапорцый Лягіна. У мяне ёсць сумневы, што гэта быў ён».

Паглядзіце гэта відэа, якое адмовіўся глядзець суддзя Аляксей Крываручка. Гэта відэа - довад таго, што Павел Усцінаў 3 жніўня проста апынуўся не ў тым месцы не ў той час. За гэта 16 верасня яго могуць пасадзіць на 6 гадоў.

Са слоў самога Паўла Усцінава, ён не ўдзельнічаў у мітынгу, а каля выхаду са станцыі метро «Пушкінская» чакаў прыезду сябра. Ягоныя рукі былі занятыя тэлефонам і навушнікамі, таму ён не мог «вывіхнуць плячо» паліцэйскаму байцу. Суддзя Аляксей Крываручка адмовіў у хадайніцтве адваката Усцінава Дзмітрыя Чэшкова паглядзець і далучыць да справы відэа сведак абароны, дзе Усцінаў не выкрыквае лозунгаў да затрымання, а стаіць і глядзіць у тэлефон.

Раней відэазварот у абарону Усцінава запісаў мастацкі кіраўнік тэатра «Сатырыкон», народны артыст Расеі Канстанцін Райкін - ягоную Вышэйшую школу сцэнічных мастацтваў скончыў актор. Райкін таксама прынёс у суд асабістае паручыцельства. Станоўчую характарыстыку на Усцінава пакінуў прафесар кафедры акторскага майстэрства Сяргей Шэнталінскі. 23 жніўня праваабарончы цэнтр «Мемарыял» прызнаў Паўла Усцінава палітычным зняволеным.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках