23 красавiка 2024, aўторак, 23:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран затрымаў у Персідскай затоцы судна з палівам для ААЭ

Іран затрымаў у Персідскай затоцы судна з палівам для ААЭ
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Затрыманне адбылося на фоне падзей, звязаных з атакай беспілотнікаў на нафтавыя радовішчы ў Саудаўскай Арабіі.

Вайскоўцы Рэвалюцыйнай гвардыі Ірана затрымалі ў Персідскай затоцы карабель, на якім знаходзілася 250 тысяч літраў дызельнага паліва, прызначанага для ААЭ, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на выданне ISNA (пераклад - РБК).

У Тэгеране сцвярджаюць, што аперацыя была праведзеная каля вострава Тунб, які належыць Ірану.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, каманду карабля падазраюць у кантрабандзе. Цяпер затрыманыя знаходзяцца ў правінцыі Хармазган на поўдні краіны.

У паведамленні не ўдакладняецца, каму належала затрыманае судна. Няма інфармацыі і пра тое, грамадзяне якіх краін знаходзіліся на яго борце.

Затрыманне ў Персідскай затоцы адбылося на фоне крызісу, які ўзнік пасля нападу беспілотнікаў на нафтавыя радовішчы ў Саудаўскай Арабіі.

Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэа 15 верасня абвінаваціў у здарэнні іранскія ўлады, хоць адказнасць за напад узялі на сябе еменскія хусіты.

У Тэгеране ў адказ папярэдзілі ЗША, што ў выпадку атакі на іранскія аб'екты пад ударам могуць апынуцца амерыканскія базы ў Катары і ААЭ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках