23 красавiка 2024, aўторак, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рыба гніе з галавы, трэба мяняць усю сістэму»

6
«Рыба гніе з галавы, трэба мяняць усю сістэму»

Лукашэнкаўская «стабільнасць» - гэта застаялая вада ў балоце.

Пра гэта кажуць менчукі, якія прыходзяць на пікеты для збору подпісаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», паведамляе прэс-служба кампаніі.

- Наогул, хочацца аддаць голас за што-небудзь новае, за нейкія перамены, - сказаў адзін з удзельнікаў пікету 15 верасня. - Гэтая «стабільнасць» ужо дастала. Я за апазіцыю, за перамены.

Праблем процьма, трэба мяняць усю сістэму. Як гаворыцца, рыба гніе з галавы. Чалавек, які сядзіць ва ўладзе 25 гадоў, кажа нам пра нейкую «стабільнасць», а гэтая «стабільнасць» - у балоце застаялыя вада.

Нібыта, у Менску ўсё ёсць, але калі выехаць за кальцавую... Я сам родам не з Менска, а з Віцебскай вобласці, Шаркоўшчыны. Там людзі наогул амаль жабракі, калгасы банкрутуюць. Паглядзіце, як развіваюцца нашы суседзі палякі. Стартавалі мы з адной пляцоўкі, можна сказаць. Раней нават палякі ў нас рабілі закупы, а цяпер мы ў іх, усё вязем адтуль. Як яны жывуць і як мы жывем - неба і зямля.

Сёння пікеты «Еўрапейскай Беларусі» пройдуць у Менску, Берасці, Светлагорску, Воршы, Бабруйску, Маладзечне, а таксама ў некалькіх населеных пунктах Слонімскага раёна. Месца і час правядзення:

Менск

Пляцоўка ля ўваходу на Камароўскі рынак: 12.00 - 17.00.

Станцыя метро «Інстытут культуры», выхад на вуліцу Магілёўскую: 13.00 - 17.00,

Вуліца Пуліхава, 3, крама «Еўраопт»: 16.00 - 18.00,

Вуліца Ложынская, 22, крама «Еўраопт»: 14.00 - 17.00,

Станцыя метро «Маскоўская», выхад на вуліцу Валгаградскую: 14.00 - 17.00,

Вуліца Мірашнічэнкі, 3 крама «Віталюр»: 12:00 - 17:00,

Берасце

вуліца Пушкінская, Цэнтральны рынак: 11.00 - 15.00,

праспект Будаўнікоў, 58, крама «Санта»: 18.00 - 20.00,

Светлагорск

Рынак у мікрараёне Бярэзіна: 12.00 - 16.00,

Слонімскі раён

АГ. Азярніца: 12.00 - 15.00.

Пікеты «Еўрапейскай Беларусі» вы знойдзеце па сцягах з «Пагоняй» і сімволікай Еўрапейскага Звязу. Подпісы могуць ставіць толькі жыхары акругі, у якой вылучаюцца кандыдаты. Ва ўдзельнікаў пікета заўсёды можна ўдакладніць, дзе і калі можна паставіць подпіс за кандыдата, які вылучаецца ў вашай акрузе. Не забудзьцеся ваш пашпарт.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках