23 красавiка 2024, aўторак, 23:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрымалі намесніка дырэктара буйнога сельгаспрадпрыемства Віцебскай вобласці

6
Затрымалі намесніка дырэктара буйнога сельгаспрадпрыемства Віцебскай вобласці

Яго падазраюць у атрыманні хабару.

У Талачыне паводле падазрэння ў атрыманні хабару затрыманы 33-гадовы намеснік дырэктара перапрацоўчага прадпрыемства. Як паведамляе tut.by са спасылкай на прэс-службу МУС, службовая асоба атрымлівала незаконныя ўзнагароджанні ад прадстаўнікоў камерцыйных структур Беларусі і Расеі.

«Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў была атрыманая аператыўная інфармацыя, што адна са службовых асоб найбуйнейшага сельгаспрадпрыемства Віцебскай вобласці займаецца атрыманнем хабараў за развязанне пытанняў аб пазачарговай адгрузцы прадукцыі і адгрузцы прадукцыі найлепшай якасці», - распавёў супрацоўнік ГУБАЗіК.

Паводле інфармацыі аператыўнікаў, тарыф у шэрых адгрузках сельгаспрадукцыі складаў прыблізна 50 даляраў за грузавік.

«Устаноўлена, што службовая асоба ў перыяд з 2017 да 2019 года толькі ад прадстаўніка адной з камерцыйных структур атрымала хабараў на суму, большую за 27 тысяч даляраў ЗША. Акрамя таго, устаноўленыя факты атрымання хабараў і ад іншых суб'ектаў гаспадарання», - распавялі ў ГУБАЗіК.

Распачатая крымінальная справа на падставе ч.3 арт.430 КК (Атрыманне хабару ў асабліва значнай суме). 5 верасня падследны быў затрыманы і ўзяты пад варту.

Некалькі матэрыялаў у аналагічных фактах злачыннай дзейнасці дадаткова перададзеныя следчым органам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках