24 красавiка 2024, Серада, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Мікіта Бадзякоўскі перамог на турніры ў покеры ў Лондане

1
Беларус Мікіта Бадзякоўскі перамог на турніры ў покеры ў Лондане

Зорка беларускага покера ўзяў вялікія прызавыя.

Зорка беларускага покера Мікіта Бадзякоўскі стаў пераможцам турніру Event # 9 £ 50,000 NLH серыі British Poker Open 2019 у Лондане і ўзяў вялікія прызавыя, піша belmir.by.

У турніры ўзялі ўдзел 18 гульцоў, кожны заплаціў уступны ўнёсак 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў. Гэта склала прызавы фонд 900 тысяч. У апошняй раздачы на руках у Мікіты апынуліся дзясятка і дзявятка, а ў ягонага апанента - немца Крыстафа Фогельзанга - дзясятка і васьмёрка. У выніку Бадзякоўскі атрымаў першае месца і 486 тысяч фунтаў стэрлінгаў. У пераліку на амерыканскую валюту гэта блізу 600 тысяч даляраў.

У рамках серыі British Poker Open 2019 Мікіту ўдалося таксама ўзяць чацвёртае месца на турніры Event # 3 £ 10,000 NLH. Гэта плюс яшчэ 46 тысяч фунтаў, або блізу 55 тысяч даляраў.

Акрамя таго, у Бадзякоўскага былі і іншыя добрыя шанцы. Так, у самым галоўным турніры серыі - Super High Roller Bowl London з унёскам 250 тысяч фунтаў - ён спыніўся за два крокі ад буйных прызавых. Беларус выбыў з гульні, у якой узялі ўдзел 12 чалавек, на чацвёртым месцы, а аплачваліся толькі першае і другое. Гэта былі сумы 2,1 млн фунтаў і 0,9 млн фунтаў адпаведна.

На гэты момант Мікіта Бадзякоўскі ў сусветным рэйтынгу гульцоў у сумарных прызавых у «жывым» покеры займае 15 пазіцыю з паказчыкам 25,8 млн даляраў.

*

Інфармацыя аб выйгрышах гульцоў у покер не адлюстроўвае іх сапраўдны асабісты грашовы баланс. Па-першае, нават пры выйгрышы з атрыманай у выніку сумы заўсёды трэба адняць грошы ўнесенага гульцом уступнага ўнёску. Па-другое, часцяком крыніцай сродкаў унёску з'яўляюцца інвестары, таму гульцу дастаецца толькі частка прызавых. Па-трэцяе, на кожны выйгрыш прыпадае шэраг пройгрышаў, якія застаюцца «за кадрам».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках