28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяcсмертны: Усе інтэграцыйныя працэсы РФ і Беларусі небяспечныя для Украіны

3
Бяcсмертны: Усе інтэграцыйныя працэсы РФ і Беларусі небяспечныя для Украіны
РАМАН БЯССМЕРТНЫ

Эканоміка Беларусі кантралюецца капіталам Пуціна.

Усе інтэграцыйныя працэсы РФ і Беларусі небяспечныя для Украіны. Такое меркаванне выданню «Гордон» выказаў былы амбасадар Украіны ў Беларусі, дыпламат Раман Бяссмертны ў каментары планаў Масквы і Менска рэалізаваць праграму эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін.

«Паміж Масквой і Менскам ёсць пагадненне аб стварэнні так званай Саюзнай дзяржавы. І яшчэ ў часы прэзідэнта РФ Барыса Ельцына гэта ўсё развівалася вельмі імкліва - не толькі на паперы, але і ў жыцці. Лукашэнка, дарэчы, тады аб'язджаў Расею. Магчыма, нават марыў стаць кіраўніком гэтай аб'яднанай дзяржавы. Наогул, трэба аддаць яму належнае - ён заўсёды знаходзіць аргументы, каб выкруціцца з крамлёўскіх ціскоў. Пагадненне аб так званай Саюзнай дзяржаве прадугледжвала агульны парламент, урад і прэзідэнта. Але гэтыя інстытуты - як асацыяванае сяброўства. Яны быццам бы і ёсць, але не дзейнічаюць. Таму планы аб'яднання эканомік РФ і Беларусі я ўспрымаю сапраўды гэтак жа, як і ініцыятыву стварыць так званую Саюзную дзяржаву», - сказаў Бяссмертны.

Ён мяркуе, што працэс эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін перш за ўсё залежыць ад зацікаўленасці ў гэтым асяродку прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

«Усе разважанні на гэтую тэму зыходзяць з таго, што эканомікі гэтых краін цалкам кантралююцца дзяржавай. Але, на жаль, гэта ўжо даўно не так. Да таго ж эканоміка Беларусі кантралюецца не дзяржавай, а прыватным расейскім капіталам. І калі быць дакладным, то гэта капітал Пуціна. Калі хто-небудзь думае, што яго цікавіць беларуская эканоміка і забяспечанасць грамадства, то гэта вялікая памылка. Яго цікавяць толькі ўлада і грошы, якія яна дае. Там бароняцца інтарэсы не дзяржавы, а асобнай персоны альбо групы асоб. Таму інтэграцыя эканомік РФ і Беларусі будзе залежаць ад зацікаўленасці атачэння Пуціна зарабіць на гэтым працэсе. А таксама ад таго, наколькі дазволеная Лукашэнкам карупцыя дазволіць падтрымліваць цяперашнюю сістэму ў Беларусі», - падкрэсліў суразмоўца.

Ён адзначыў, што беларускае грамадства не атрымае практычна ніякай выгады ад рэалізацыі праграмы інтэграцыі з эканомікай Расеі.

«Гэтыя краіны - дзве абсалютна заганныя мадэлі дзяржаўнага ладу, эканомікі, банкаўскай сістэмы і дзяржаўных інстытуцыяў. Таму ўсе інтэграцыйныя працэсы для грамадства і дзяржавы носяць толькі фрагментарны характар і адбываюцца толькі там, дзе гэта дазваляе паразітаваць на бюджэце, эксплуатаваць грамадства і здзекавацца з эканомікі. Для нас жа самае галоўнае - гэта тое, што якія б працэсы ні адбываліся ў гэтым рэгіёне пад эгідай Масквы, усе яны страшна небяспечныя для Украіны. Інфармацыйная палітыка і навязванне расійскага наратыву - гэта рэчы, страшнейшыя нават за вайну. Але, на вайне гінуць людзі. І гэта трагедыя. Але паддаўшыся на іншы дыскурс, можна страціць сябе як грамадства і як дзяржаву. У кожным выпадку, інтэграцыйныя працэсы РФ і Беларусі небяспечныя для Украіны», - рэзюмаваў Бяссмертны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках