24 красавiка 2024, Серада, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска актывісты нагадалі пра зніклых палітыкаў

8
У цэнтры Менска актывісты нагадалі пра зніклых палітыкаў
Фото: Дарья Бурякина, TUT.BY

Акцыя памяці прайшла каля сталічнага ГУМа.

Увечары 16 верасня каля сталічнага ГУМа актывісты АГП нагадалі пра выкрадзеных 20 гадоў таму Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

«20 год таму былi скрадзеныя i забiтыя Ганчар i Красоўскi, а дагэтуль экс-мiнiстр унутраных спраў Захаранкі, знік і журналiст Завадскi. Мы памятаем пра злачынствы рэжыму i не дазволiм на гэта забыцца iншым», - узяў мікрафон у рукі актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Пасля гэтага з калонак на праспект Незалежнасці абрынулася музыка: Адкажы брахлiвы ўладар: дзе цяпер Захаранка, Красоўскi? Дзе цяпер Завадскi i Ганчар». Неўзабаве з дзясятак чалавек сталі з расцяжкай «20 гадоў - мы памятаем». Актывісты таксама трымалі партрэты Карпенкі, Красоўскага, Захаранкі, Ганчара, Завадскага.

Супрацоўнікаў міліцыі (прынамсі, у форме) побач не было відаць, піша tut.by.

Лідар АГП Мікалай Казлоў, на пікеце якога ўсё і адбывалася, тлумачыць: «20 гадоў таму былі выкрадзеныя і забітыя сябры нашай партыі Віктар Ганчар і сябра палітрады АГП Анатоль Красоўскі. Такім чынам мы наважылі пазначыць гэтую журботную дату і нагадаць уладзе, што ўсе палітычныя злачынствы павінны быць расследаваныя - а гэта не што іншае, як палітычнае злачынства».

Са слоў Казлова, тое, што гадавіна тых падзей выпала на выбарчы перыяд, - удалае супадзенне. «Бо сёння гэта звычайны пікет (па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдата. - Заўвага.), а ў любы іншы дзень ён каштаваў бы вялікіх грошай. Хоць людзі проста ўспамінаюць загінулых. На мой погляд, гэты закон (аб масавых мерапрыемствах), па якім трэба плаціць міліцыі, хуткай і іншым службам, павінен быць скасаваны. Бо гэты пікет нічым не адрозніваецца, але чамусьці сёння мы не бачым аўтазакаў або АМАПа, а ўсё праходзіць мірна, як і ў любы іншы дзень».

Палітык адзначыў, што з 18 лістапада, калі скончыцца збор подпісаў, выказванне свайго меркавання публічна зноў будзе каштаваць грошай - штрафу за няўзгодненую акцыю постфактум або паводле афіцыйнай дамовы да таго, «з кабальнымі ўмовамі».

Праз 20 хвілін да актывістаў падышлі трое, сярод іх быў прадстаўнік акруговай камісіі і міліцыі. Яны паказалі, што на пікеце можа быць прадстаўленая выключна інфармацыя пра вылучэнцаў у кандыдаты ў «дэпутаты». А ўсё астатняе выглядае як парушэнне закона.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках