25 красавiка 2024, Чацвер, 6:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеі прадказалі велізарныя страты праз дрэнную нафту

3
Расеі прадказалі велізарныя страты праз дрэнную нафту

Якасць запасаў расейскіх радовішчаў імкліва падае.

Расейскі бюджэт у 2018 годзе недаатрымаў праз ільготы на здабычу карысных выкапняў (ПЗКВ) 1,1 трыльёна рублёў, а да 2033 года будзе недаатрымліваць 2,3 трыльёна штогод. Пра гэта піша газета «Ведомости» са спасылкай на прагноз дырэктара дэпартамента падатковай і мытнай палітыкі Мінфіна Аляксея Сазанова, паведамляе lenta.ru.

Паводле яго інфармацыі, льготы на ПЗКВ цяпер пададзеныя амаль палове расейскіх радовішчаў. Аднак якасць запасаў расейскіх радовішчаў падае, і праз 15 гадоў да 90,4 адсотка нафты ў Расеі будзе здабыта з аб'ектаў, якія маюць палёгку.

Паводле ацэнкі намесніка міністра энэргетыкі Паўла Сарокіна, пасля 2030 года льготы давядзецца падаць больш за 70% радовішчаў. Ён растлумачыў, што якасць запасаў расейскіх радовішчаў штогод падае. «Часта гэтыя запасы эканамічна рэнтабельныя толькі на паперы», - сказаў ён.

Так, доля вады пры здабычы нафты на Саматлоры і Прыобскім (гіганцкіх расейскіх радовішчах, адкрытых яшчэ ў часы СССР) ужо вышэй за 90 адсоткаў. Для падтрымання здабычы на іх кампаніям патрэбныя льготы на ПЗКВ. Вызваленыя дзякуючы гэтаму грошы яны змогуць накіроўваць на павышэнне эфектыўнасці здабывання нафты.

Аднак нават пры наяўнасці ільгот на ПЗКВ здабыча пры цяперашняй фіскальнай палітыцы будзе зніжацца, мяркуе Сарокін. Паводле яго ацэнкі, да 2035 года яна ўпадзе на 40 адсоткаў у параўнанні з узроўнем 2021-га. Бюджэт страціць 4,1 трыльёна рублёў паступленняў ад ПЗКВ, а нафтавікі знізяць інвестыцыі ў распрацоўку на 2,3 трыльёна ў параўнанні з 2018-м. Каб запаволіць падзенне здабычы, у ведамстве прапануюць увесці падатковы вылік з ПЗКВ на суму новых інвестыцый у радовішча ў Заходняй Сібіры.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках