25 красавiка 2024, Чацвер, 4:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі затрымалі топ-мэнэджараў алкагольных заводаў

6
У Беларусі затрымалі топ-мэнэджараў алкагольных заводаў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На заводах прайшлі масавыя праверкі.

На мінулым тыдні сілавікі прыйшлі з праверкамі на некалькі заводаў, якія вырабляюць алкагольную прадукцыю. У выніку было затрымана некалькі топ-мэнэджараў. Інфармацыю не пра ўсіх з іх мы змаглі пацвердзіць, паведамляе tut.by.

Вядома, што быў затрыманы дырэктар ААТ «Чысты выток 1872» Зміцер Нясмірны. Гэтую інфармацыю tut.by пацвердзілі дзве інфармаваныя крыніцы. На самім заводзе толькі сказалі, што дырэктар адсутнічае на працоўным месцы з сярэдзіны мінулага тыдня. Назваць ягонае месцазнаходжанне не змаглі. Суразмоўцы не ведаюць, што інкрымінуецца Нясмірнаму. У прэс-службе КДБ адмовіліся каментаваць інфармацыю пра затрыманне дырэктара спіртзавода.

«Чысты выток 1872» – гэтага новая назва Чашніцкага завода харчовых прадуктаў (у прастамоўі – Чашніцкі спіртзавод). У снежні 2016 года гэтае камунальнае прадпрыемства было пераўтворанае ў адкрытае акцыянернае таварыства «Чысты выток 1872». Разам з дзяржавай акцыянерам новага таварыства стаў Менскі завод вінаградных вінаў. МЗВВ, які падкантрольны ўладальнікам «Еўрагандаль», абавязаўся ўкласці некалькі мільёнаў даляраў інвестыцый і ўдыхнуць новае жыццё ў спіртзавод у Чашніках.

Узніклі пытанні з боку праваахоўных органаў і да галоўнага інжынера кіроўнай кампаніі «Менск Крышталь Груп» Аляксандра Жарына.

Раней пра затрыманне Жарына паведамілі блогер NEXTA і шэраг інтэрнэт-рэсурсаў. Паводле словаў іхніх крыніцаў, топ-мэнэджару нібыта інкрымінуецца атрыманне хабару памерам тры тысячы даляраў.

У прыёмнай кіраўніка «Менск Крышталь Груп» сказалі, што не валодаюць інфармацыяй пра затрыманне галоўнага інжынера. Іншыя ягоныя калегі запэўніваюць, што ён на працоўным месцы, аднак там яго карэспандэнт tut.by цягам двух дзён не здолеў застаць.

Аляксандр Жарын уваходзіць у камісію «Менск-Крышталя» ў супрацьдзеянні карупцыі. Ён таксама ўзначальваў конкурсную камісію ў правядзенні закупак абсталявання, сведчыць справаздачнасць кампаніі.

Топ-мэнэджар у 2001 годзе скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут. Галоўным інжынерам кіроўнай кампаніі «Менск Крышталь Груп» быў прызначаны ў 2015 годзе, паведамляецца ў прафайле Аляксандра Жарына ў сацсетках.

У СК і МУС не маюць інфармацыі пра затрыманне Жарына. У КДБ адмовіліся ад каментароў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках