24 красавiка 2024, Серада, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус Ягор Шаранговіч дапамог «Нью-Джэрсі» перамагчы «Бостан»

1
Беларус Ягор Шаранговіч дапамог «Нью-Джэрсі» перамагчы «Бостан»
ЯГОР ШАРАНГОВІЧ

Наш зямляк удзельнічаў у першым выставачным матчы клуба.

Беларускі нападнік Ягор Шаранговіч удзельнічаў у першым выставачным матчы "Нью-Джэрсі" гэтай восенню – наш суайчыннік правёў 9 хвілінаў 46 секундаў у паядынку з "Бостанам", бамбардзірскімі баламі не вызначыўся, нанёс 3 кідкі, атрымаў 2 хвіліны штрафу, паведамляе pressball.by.

21-гадовы Шаранговіч выходзіў на лёд пад 53-м нумарам і гуляў у тройцы з 20-гадовым славакам Марыянам Студзенічам і 18-гадовым амерыканцам Грэмам Кларкам. У ліку іншых за "Нью-Джэрсі" таксама выступалі Мікіта Гусеў, Еспер Брат, Трэвіс Зэйджак, Самі Ватанен, Пі Кей Субан. "Д'яблы" перамаглі 4:3 (0:0, 1:1, 2:2, 1:0).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках