25 красавiка 2024, Чацвер, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандальныя расейскія футбалісты Какорын і Мамаеў выйшлі на свабоду

6
Скандальныя расейскія футбалісты Какорын і Мамаеў выйшлі на свабоду
АЛЯКСАНДР КАКОРЫН (ЗЛЕВА) І ПАВЕЛ МАМАЕЎ
ФОТА: CHAMPIONAT.COM

У пачатку месяца суд задаволіў іх прашэнне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне.

Павел Мамаеў, Аляксандр Какорын і ягоны брат Кірыл пакінулі выпраўленчую калонію ў горадзе Аляксееўка Белгародскай вобласці, паведамілі РБК у прэс-службе УФСВП Белгарадскай вобласці.

«Усіх адпусцілі, [футбалісты] з'ехалі», – адзначылі ў прэс-службе.

Гэта адбылося праз 11 дзён пасля таго, як мясцовы суд задаволіў іх прашэнне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне. Пракуратура гэтую пастанову абскарджваць не стала.

У калоніі Мамаеву тады заставалася два з паловай месяцы, братам Какорыным – тры з паловай месяцы. Прэсненскі суд Масквы пры вынясенні прысуду ў пачатку траўня залічыў ім час, праведзены ў сталічным СІЗА-2 «Бутырка».

У агульнай колькасці Мамаеў і Какорын правялі пад вартай блізу 11 месяцаў. Яны былі затрыманыя ў пачатку кастрычніка летась у межах крымінальнай справы, распачатай паводле факта бойкі ў цэнтры Масквы. Футбалісты, якія сядзелі раннім ранкам у кавярні, збілі дырэктара дэпартамента аўтамабільнай прамысловасці і чыгуначнага машынабудавання Мінпрамгандлю Расеі Дзяніса Пака і генеральнага дырэктара Дзяржаўнага навуковага цэнтра ФДУП «НАМІ» Сяргея Гайсіна. Падставай для канфлікту стала заўвага, якую Пак зрабіў шумнай кампаніі. Ён атрымаў удар крэслам па галаве, пасля чаго медыкі дыягнаставалі ў чыноўніка моцную чэрапна-мазгавую траўму.

Гэта быў не адзіны эпізод з удзелам футбалістаў. Пазней высветлілася, што перад гэтым яны збілі каля аднаго са сталічных начных клубаў кіроўцу вядоўцы «Першага канала» Вольгі Ушаковай Віталя Салаўчука. Апошні атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і пералом касцей носа.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках