29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Іран мог удзельнічаць у нападзе на НПЗ у Саудаўскай Аравіі

4
WSJ: Іран мог удзельнічаць у нападзе на НПЗ у Саудаўскай Аравіі

Для нападу Іран задзейнічаў больш за 20 беспілотнікаў і сама менш дзясятак ракетаў.

ЗША падзяліліся з Саудаўскай Аравіяй справаздачамі сваіх выведслужбаў, у якіх гаворыцца, што за атакай на аб'екты нафтавай кампаніі Saudi Aramco стаіць Іран, піша The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, паведамля РБК.

Паводле звестак амерыканскай выведкі, для нападу Іран задзейнічаў больш за 20 беспілотнікаў і сама менш дзясятак ракетаў. Прадстаўнікі Саудаўскай Аравіі ў адказ заявілі, што ЗША не далі дастаткова доказаў для пацверджання сваёй версіі. Амерыканскі бок мае намер падзяліцца з Эр-Рыядам новымі звесткамі ў найбліжэйшы час, апавялі суразмоўцы WSJ.

Раней прадстаўнік арабскай кааліцыі, узначаленай саўдзітамі, Туркі аль-Малік паведаміў, што пры нападзе на аб'екты Saudi Aramco выкарыстоўвалася іранская зброя. Адказнасць за напад, які адбыўся 14 верасня, узялі на сябе еменскія паўстанцы-хусіты з руху «Ансар Алах».

Узначаленая саўдзітамі кааліцыя вядзе вайну ў Емене супраць паўстанцаў, якіх падтрымлівае Іран. Хусіты ўжо прыгразілі зноў атакаваць аб'екты Saudi Aramco.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках