28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Той самы пластык, але ў два разы даражэйшы»

5
«Той самы пластык, але ў два разы даражэйшы»

Экспертка апавяла, як крамы зарабляюць на экалогіі.

Навіна пра тое, што ў сеткавых крамах Слуцка зніклі цэлафанавыя пакеты, а замест іх прапаноўвалі тканінныя сумкі з прапагандай «экалагічна і практычна», выклікала дыскусію. Чытачы «Кур'ера» скептычна паставіліся да гэтай навіны, палічыўшы гэта чарговым маркетынгавым ходам і жаданнем зарабіць на пакупніках.

Марыя Сума, спецыялістка Цэнтра экалагічных ідэяў, апавяла, што трэба зрабіць, каб увядзенне тканінных сумак сапраўды было экалагічнай ідэяй, а не камерцыйным ходам.

«Ідэя замяняць цэлафанавыя пакеты на тканінныя торбы працуе толькі ў тым выпадку, калі гандлёвая сетка праводзіць цэлую кампанію для стымулявання культуры спажывання. Такія прыклады існуюць у Расеі: для пакупнікоў тканінных торбаў у іх была прыдуманая ашчаджальная сістэма зніжак. І такі падыход спрацаваў.

Калі ж гэта проста маркетынгавы ход, прыкрыты экалагічнасцю, то гэта дрэнная ідэя, таму што пры аднаразовым спажыванні такая торба будзе менш экалагічнай, чым цэлафанавы пакет. Іх экалагічнасць будзе апраўданая, калі торбай будуць карыстацца не менш за 1000 разоў.

Але нават не разбіраючыся са складам торбы, можна сказаць, што яна зробленая не з бавоўны, а з таго ж пластыку, што і цэлафанавы пакет. Таму такі ход падобны яшчэ і на камерцыю: калі людзям прапануюць той самы пластык, але ў два разы даражэйшы. І наколькі даўжэй гэты пластык праслужыць у выглядзе тканіннай торбы, складана сказаць", – падагульніла экспертка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках