20 красавiка 2024, Субота, 1:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі «Нафтагаз» закантрактаваў у Еўропе буйны аб'ём газу

10
Украінскі «Нафтагаз» закантрактаваў у Еўропе буйны аб'ём газу

Кампанія падпісала пагадненне з міжнародным трэйдарам на гарантаваныя пастаўкі 450 мільёнаў кубаметраў газу.

НАК Нафтагаз Украіны заключыў кантракт з міжнародным трэйдарам на амаль 450 млн куб. м газу з пастаўкай у I квартале 2020. Пра гэта паведамляе прэс-служба кампаніі, піша liga.net.

"Дзякуючы развітасці еўрапейскага рынку газу і нягледзячы на рызыкі перапынення транзіту газу Расеяй узімку, мы ўжо сёння закантрактавалі неабходныя нам аб'ёмы з фізічнай пастаўкай у I квартале наступнага года", – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле словаў дырэктара ў інтэграваным газавым бізнэсе Нафтагаза Андрэя Фаворава, кампанія падрыхтавалася да ацяпляльнага сезону: запампаваныя дадатковыя аб'ёмы газу ў сховішчы, сістэма падрыхтаваная да працы без транзіту, закантрактаваныя фізічныя пастаўкі газу, якія не залежаць ад дзеянняў Газпрама.

"Гэта дазваляе нам быць упэўненымі ў тым, што ўзімку ва Украіне будзе цёпла, што б ні рабілі нашы паўночныя калегі", – адзначыў Фавораў.

У Нафтагазе таксама адзначаюць, што разглядаюць яшчэ некалькі прапановаў буйных еўрапейскіх трэйдараў на пастаўкі газу пасля новага года.

У пачатку верасня Нафтагаз абвесціў тэндар на набыццё газу за кошт крэдыту, вылучанага Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР).

У ліпені Нафтагаз прывабіў больш за $ 1 млрд ад размяшчэння еўрааблігацый. Грошы кампанія плануе выкарыстаць для фармавання дастатковых запасаў газу на выпадак прыпынку Расеяй транзіту з 1 студзеня 2020 года.

Паводле звестак Укртрансгаза, на канец жніўня ў падземных сховішчах газу Украіны знаходзілася 17,4 мільярдаў кубаметраў паліва, што з'яўляецца найбольшым паказнікам з 2012 года. Да пачатку ацяпляльнага сезону ў ПСГ неабходна назапасіць не менш за 20 млрд кубаметраў газу, каб без праблемаў прайсці асенне-зімовы перыяд, нават з улікам поўнага прыпынення Газпрамам транзіту з 1 студзеня 2020 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках