19 красавiка 2024, Пятніца, 17:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэймана выправілі ў Зімбабвэ

25
Шэймана выправілі ў Зімбабвэ
ВІКТАР ШЭЙМАН

Якія інтарэсы ў кіраўніка справамі Лукашэнкі ў адной з самых бедных краінаў свету?

Кіраўнік справамі Лукашэнкі Віктар Шэйман ізноў выправіўся ў Зімбабвэ. 16 верасня ён правёў перамовы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, дзе бакі абмеркавалі супольныя праекты, паведамляе ZBC News Online (пераклад – tut.by).

– На сустрэчы абмеркавалі прагрэс ва ўгодах, якія былі заключаныя ў студзені сёлета ў Беларусі. Усе праекты, пра якія тады дамовіліся, знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі, – паведаміў прэзідэнт Зімбабвэ.

Шэйман апавёў пра некалькі супольных праектаў. Плануецца стварэнне супольнай зімбабвійска-беларускай транспартнай кампаніі.

– З боку Беларусі ў яе ўвойдзе найбуйнейшая беларуская Аўтатранспартная кампанія, з боку Зімбабвэ – Дзяржаўная транспартная кампанія. На першапачатковым этапе плануецца, што ў кампаніі будзе працаваць ад 20 да 100 машынаў, на наступных – да тысячы машынаў. Кампанія ствараецца для перавозак па Зімбабвэ і па поўдні Афрыкі. У першую чаргу – для пастаўкі грузаў з партоў Мазамбіка на тэрыторыю Зімбабвэ і на пастаўку грузаў з Зімбабвэ ў Мазамбік, – апавёў Шэйман.

На другім этапе – і для перавозкі грузаў, у тым ліку па Замбіі, Батсване, ПАР.

– Прэзідэнт Зімбабвэ таксама паставіў задачу стварэння буйнога лагістычнага цэнтра. Гэты цэнтр будзе як бы сухі тэрмінал, сухі марскі порт. Грузы, якія будуць пастаўляцца з партоў Мазамбіка, будуць дастаўляцца ў гэты тэрмінал і тут будуць накіроўвацца па ўсім Зімбабвэ. Кампанія будзе займацца перавозкай нафтапрадуктаў, сыпкіх грузаў і кантэйнераў, – удакладніў Шэйман.

Яшчэ адзін кірунак супрацоўніцтва паміж краінамі – энэргетыка. Беларусь мае намер стварыць у Зімбабвэ будаўнічую кампанію, якая пабудуе электрастанцыю на фотаэлементах, на сонечнай энэргіі магутнасцю 100 МВт.

Акрамя таго, у наступным месяцы пачнецца вытворчасць 500 аўтобусаў, якія Беларусь паставіць у Зімбабвэ.

Кіраўнік справамі «прэзідэнта» Беларусі наведвае Зімбабвэ не ўпершыню. Летась Беларусь паабяцала пабудаваць у Зімбабвэ вялікі завод і нарасціць таваразварот да 1 млрд даляраў. Тады Шэйман перадаў прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагву ў якасці падарунка меч, на якім былі напісаныя імя прэзідэнта Зімбабвэ, слоган Pasi neMhandu і леў, які нагадвае ягоны татэм.

У пачатку гэтага года Эмерсан Мнангагва гасцяваў у Беларусі цягам трох дзён. За гэты час прайшлі перамовы ў розных фарматах і на розных узроўнях, аднак нейкай канкрэтыкі пра дасягнутыя дамоўленасці было мала.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках