18 красавiка 2024, Чацвер, 22:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША стартавала вытворчасць найноўшага бамбавіка B-21

1
У ЗША стартавала вытворчасць найноўшага бамбавіка B-21

Пентагон мае намер набыць не менш за 100 новых самалётаў.

Амерыканская кампанія Northrop Grumman прыступіла да зборкі першага лётнага ўзору перспектыўнага стратэгічнага бамбавіка B-21 Raider. Пра гэта піша N+1, спасылаючыся на словы міністра ВПС ЗША Мэцью Донавана.

Ваенны чыноўнік заявіў, што зборка самалёта вядзецца на 42-м заводзе ВПС ЗША ў Палмдэйл у Каліфорніі. На гэтым прадпрыемстве перш збіраліся бамбавікі B-2 Spirit.

Northrop Grumman атрымала кантракт на распрацоўку і вытворчасць бамбавікоў B-21 у 2015 годзе, а эскізнае праектаванне самалёта закончыла ў 2019 годзе. Бамбавік праектуецца паводле схемы «лётнае крыло». Сертыфікацыя самалёта для перавозкі і ўжывання ядзернай зброі будзе праводзіцца праз некалькі гадоў пасля прыняцця B-21 на ўзбраенне.

Новы стратэгічны бамбавік, як чакаецца, паступіць на ўзбраенне ЗША ў сярэдзіне 2020-х гадоў. У агульнай колькасці Пентагон мае намер набыць не менш за 100 новых самалётаў. Пасля прыняцця на ўзбраенне B-21 павінен будзе паступова замяніць састарэлыя бамбавікі B-52 Stratofortress і B-2 Spirit.

Паводле словаў Донавана, праграма B-21 ідзе ў адпаведнасці з графікам. Чакаецца, што першым палётам новага бамбавіка стане пералёт самалёта з пляцоўкі 42-га завода на авіябазу «Эдвардс», размешчаную за 35 кіламетраў ад прадпрыемства. На гэтай авіябазе бамбавік будзе праходзіць лётныя выпрабаванні.

У ліпені сёлета намеснік кіраўнік штаба ВПС ЗША генерал Стывен Уілсан абвесціў, што першы палёт B-21 запланаваны на пачатак снежня 2021 года. Іншыя падрабязнасці пра перспектыўны амерыканскі самалёт пакуль не раскрываюцца.

У жніўні 2019 года расейскія распрацоўнікі на чале з кампаніяй «Тупалеў» прыступілі да зборкі першага лётнага ўзору стратэгічнага бамбавіка ПАК ДА. Раней Міністэрства абароны Расеі зацвердзіла аблічча перспектыўнага авіяцыйнага комплексу і ўсе тэхнічныя патрабаванні, што прад'яўляюцца да самалёта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках