24 красавiка 2024, Серада, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: У пагадненні аб інтэграцыі Беларусі ды Расеі могуць быць сакрэтныя пратаколы

6
Лінкявічус: У пагадненні аб інтэграцыі Беларусі ды Расеі могуць быць сакрэтныя пратаколы
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Кіраўнік МЗС Літвы падзяляе меркаванне многіх палітолагаў.

Новыя пагадненні паміж Беларуссю ды Расеяй аб больш цеснай інтэграцыі дзяржаў будуць азначаць набліжэнне Расеі да літоўскай мяжы «з усімі вынікаючымі», што нельга ўспрымаць станоўча.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус, паведамляе Европейская правда са спасылкай на LRT.

Міністр заявіў, што з інфармацыі расейскіх СМІ «цяжка зрабіць высновы» аб пагадненнях у аб'яднанні мытнай сістэмы, гандлёвых і фінансавых правілаў, а таксама энэргетычнага рынку РФ і Беларусі з 2021 года.

Ён чакае, што больш афіцыйнай інфармацыі з'явіцца пазней у гэтым годзе. «Насамрэч я згодны з некаторымі палітолагамі, якія сцвярджаюць, што ніхто не можа адмаўляць, што ёсць пэўныя сакрэтныя пратаколы ў дамове», - сказаў Лінкявічус.

«Змены, калі такія маюцца, наўрад ці будуць ініцыяваныя беларускімі ўладамі», - мяркуе міністр.

16 верасня расейская газета «Коммерсантъ» апублікавала праект праграмы інтэграцыі Беларусі ды Расеі, які 6 верасня парафіравалі прэм'ер-міністры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў.

У матэрыяле сказана, што праграма «разлічаная на паўтара года і прадугледжвае частковае аб'яднанне дзвюх эканамічных сістэм са студзеня 2021 года. Гаворка ідзе як мінімум аб адзіным Падатковым кодэксе, замежнагандлёвым рэжыме і Грамадзянскім кодэксе, уніфікаваным уліку ўласнасці і падобных сацгарантыях, амаль аб'яднаным банкаўскім наглядзе, але з двума цэнтрабанкамі, адзіным рэгулятарам рынкаў нафты, газу і электраэнэргіі і гарманізаваным дзяржрэгуляванні галіны».

«Такая ступень інтэграцыі вышэйшая, чым у ЕЗ, фактычна на ўзроўні эканомік гаворка ідзе аб стварэнні з 2022 года канфедэратыўнай дзяржавы. Пры гэтым наўрад ці яна будзе цалкам раўнапраўнай для бакоў: эканоміка РФ у 29 разоў большая за беларускую», - адзначыў «Коммерсантъ».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках