Паўночнакарэйцы паранілі траіх расейскіх памежнікаў у Японскім моры
11- 17.09.2019, 16:02
- 26,513
Экіпаж паўночнакарэйскай шхуны ўчыніў напад.
Трое расейскіх памежнікаў атрымалі раненні пры ўзброеным нападзе з боку экіпажа паўночнакарэйскай шхуны ў расейскіх водах Японскага мора. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на паведамленне ФСБ Расеі.
Паведамляецца, што расейскія памежнікі выявілі дзве паўночнакарэйскія шхуны і 11 мотаботы, якія займаліся браканьерствам. Адна шхуна з экіпажам колькасцю 21 чалавек была затрыманая першай.
Экіпаж другой шхуны ў складзе 45 чалавек напаў на сяброў групы памежнага карабля. Карабельным складам памежнай управы ФСБ Расеі ў Прыморскім краі былі ўжытыя захады для спынення супрацьпраўнай дзейнасці. У выніку другая шхуна таксама была затрыманая, паведамілі пазней у ФСБ.