29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «дармаед» з Гомеля спрабаваў знайсці працу з дапамогай дзяржавы

2
Як «дармаед» з Гомеля спрабаваў знайсці працу з дапамогай дзяржавы

У выніку яшчэ і завінаваціўся.

Малады беспрацоўны гамяльчук  Канстанцін Аксёнаў спрабаваў з дапамогай дзяржавы знайсці сабе працу, піша «Гомельская весна».

Па накіраванні гарадской управы занятасці ён скончыў курсы кіроўцы тралейбуса, але да працы яго не дапусцілі праз стан здароўя. Такі вердыкт яму вынеслі ў той жа спецыялізаванай паліклініцы №7, у якой ён праходзіў медагляд перад тым, як прыступіць да навучання.

Цяпер гарадскі пракурор спрабуе праз суд спагнаць з беспрацоўнага гамельчука 3342 бел рублі (блізу 1635$), выдаткаваныя дзяржавай на яго навучанне кіроўцам тралейбуса.

Чаму адны і тыя ж лекары спачатку дапусцілі гамельчука да навучання, а потым забаранілі яму кіраваць тралейбусам? Як не завінаваціцца дзяржаве за тыя памылкі, якія яна дапускае? Што рабіць у такой сітуацыі?

На гэтыя пытанні ў відэа адказвае прававы інспектар незалежнага прафзвязу РЭП Леанід Судаленка:

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках