11 снежня 2019, Серада, 13:46
Засталося зусім крыху
Рубрыкі

ЗША і Беларусь вяртаюць паслоў

30
ЗША і Беларусь вяртаюць паслоў
ДЭВІД ХЭЙЛ

Намеснік дзяржсакратара Дэвід Хэйл заявіў, што ЗША падтрымліваюць суверэнітэт Беларусі.

ЗША і Беларусь прынялі пастанову пра аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. Пра гэта сёння заявіў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША ў палітычных пытаннях Дэвід Хэйл на сустрэчы з Лукашэнкам, паведамляе карэспандэнт БелТА.

«Я хацеў бы перадаць прывітанне ад дзяржсакратара, які папрасіў мяне прыехаць, каб прысутнічаць на важным гістарычным моманце нашых двухбаковых дачыненняў. Пасля нашай сустрэчы мы зробім аб'яву, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў», - сказаў Дэвід Хэйл.

«Мы згодныя з вамі, што тое становішча рэчаў ненатуральнае, ненармальнае. І мы рады, што гэты раздзел канчаецца. Мы закрываем гэты раздзел з прычыны тых крокаў, якія ваша краіна і вы асабіста зрабілі. Таксама адзначаем тое бачанне, якія вы прынялі на ўзбраенне - больш разнастайнасці як ва ўнутраных справах, так і ў дачыненнях з навакольным светам. Мы вельмі моцна падтрымліваем гэта бачанне і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху», - падкрэсліў намеснік дзяржсакратара ЗША.

Ён адзначыў, што ЗША гэта робяць не з мэтай спаборніцтва з нейкай іншай краінай, а толькі ў мэтах таго, каб патэнцыял двухбаковых стасункаў быў рэалізаваны цалкам. «А таксама таму, што нам вельмі дарагі гэты рэгіён і мы вельмі ўважліва ставімся да пагроз бяспекі. Таксама таму, што мы вельмі моцна падтрымліваем суверэнітэт і незалежнасць Беларусі».