21 кастрычнiка 2019, панядзелак, 4:10
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Беларусь і Казахстан разглядаюць два варыянты пастаўкі нафты

8
Беларусь і Казахстан разглядаюць два варыянты пастаўкі нафты

Беларусь завяршае падрыхтоўку міжурадавага пагаднення з Казахстанам пра пастаўкі нафты.

Пра гэта заявіў 17 верасня намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізаў.

У якасці магчымых маршрутаў пастаўкі разглядаюцца варыянты выкарыстання агульнай сістэмы магістральных нафтаправодаў і пастаўкі па чыгунцы. Сізаў нагадаў, што абодва гэтыя варыянты ўжо ўжываліся з 2000-х гадоў, паведамляе ТАСС.

Аб'ёмы імпарту казахстанскай нафты, са слоў прадстаўніка канцэрна, будуць залежаць «ад эканамічнай мэтазгоднасці».

Пры гэтым ён удакладніў, што транспартаванне нафты прадугледжвае ўдзел кампаній з Расеі.

Нагадаем, што казахскі амбасадар у Менску Аскар Бейсенбаеў на прэс-канферэнцыі 16 верасня адзначыў, што пагадненне пра пастаўкі нафты з Казахстана ў Беларусь бакі могуць падпісаць падчас візіту Лукашэнкі ў Нур-Султан у кастрычніку.