24 красавiка 2024, Серада, 17:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пашырылі санкцыі супраць атачэння Мадуры

3
ЗША пашырылі санкцыі супраць атачэння Мадуры

У санкцыйным спісе апынуліся 16 кампаній.

Злучаныя Штаты ў аўторак унеслі ў санкцыйны спіс трох чалавек і 16 кампаній, звязаных з Алексам Саабам, паплечнікам венесуэльскага ўзурпатара Нікаласа Мадуры, і яго бізнэс-партнёра Альвара Пуліда. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе, апублікаваным 17 верасня на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, паведамляе «Голас Амерыкі».

Сааб і Пуліда апынуліся пад санкцыямі 25 ліпеня праз іх удзел у разрабаванні венесуэльскай дзяржаўнай праграмы харчовых субсідый.

Усе людзі, якія апынуліся пад санкцыямі, страцяць доступ да амерыканскай фінансавай сістэмы. Акрамя таго, будуць замарожаныя ўсе асабістыя і карпаратыўныя актывы, якія знаходзяцца ў амерыканскай юрысдыкцыі.

Мадура і ягоныя саўдзельнікі прадаўжаюць выкарыстоўваць праграму субсідавання ў якасці палітычнай зброі. Сённяшнія дзеянні Мінфіна «змяншаюць здольнасць Сааба і яго партнёраў нажывацца за кошт выкарыстання венесуэльскай праграмы харчовых субсідый», – гаворыцца ў паведамленні Мінфіна.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках