28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка: План інтэграцыі Беларусі і Расеі могуць зацвердзіць да 8 снежня

22
Сямашка: План інтэграцыі Беларусі і Расеі могуць зацвердзіць да 8 снежня
УЛАДЗІМІР СЯМАШКА
ФОТА: DELFI

Да 1 лістапада гэтага года павінны быць распрацаваныя «дарожныя карты».

Пуцін і Лукашэнка могуць ужо да 8 снежня зацвердзіць праграму інтэграцыі дзвюх краінаў, паведамляе «РІА Навіны». Пра гэта апавёў амбасадар Беларусі Уладзімір Сямашка на форуме «Тэхнапрам-2019».

– Да 1 лістапада сёлета павінны быць распрацаваныя «дарожныя карты», іх 31 па розных кірунках, – адзначыў ён.

Таксама дыпламат дадаў:

– Нашы сувязі яшчэ будуць ушчыльняцца... Мы будзем праводзіць адзіную прамысловую і навуковую палітыку. Цяпер працуем над гэтымі "дарожнымі картамі". Нашы сувязі будуць яшчэ больш цесныя, каб быць мацнейшымі і жыць у лепшых умовах, – сказаў Сямашка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках