25 красавiка 2024, Чацвер, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як выглядае Гарадзенскі замак пасля двух гадоў «адраджэння»

13
Як выглядае Гарадзенскі замак пасля двух гадоў «адраджэння»

Рэзідэнцыю Вітаўта і Стэфана Баторыя літаральна адбудоўваюць нанова.

Стары замак у Гародні вельмі змяніўся за апошнія два гады. Рэзідэнцыя вялікага князя літоўскага Вітаўта і караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя абрастае новымі сценамі і вежамі – яе літаральна адбудоўваюць зноўку, паведамляе "Еўрарадыё".

Замку імкнуцца вярнуць выгляд, страчаны ў XVI стагоддзі. Вось як ён выглядае пасля двух гадоў "адраджэння":

Рэканструкцыя праходзіць у тры этапы. Працы на ўязной і сярэдняй вежах, а таксама на паўднёвай сцяне замка заканчваюцца.

"Мы нарэшце вызначылі склад фінішнай тынкоўкі на рэстаўраванай частцы, – апавядае Алег Шымбарэцкі, галоўны архітэктар праекта рэстаўрацыі Старога замка. – Гэтая праца заняла два з паловай гады. Аналізы, падрыхтоўка рэцэптуры, магчымасць выканання".

Летась у Гародні скончылася рэстаўрацыя яшчэ аднаго гістарычнага помніка – Каложскай царквы XII стагоддзя. Будаўнікі ўмацавалі падмурак царквы, а драўляную сцяну, якой два стагоддзі таму замянілі частку будынка, што абвалілася ў Нёман, памянялі на новую.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках